Забарона на рок‑музыку пераязджае ў рэгіёны?

Источник материала:  
11.02.2010 15:40 — Новости Культуры

Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне фестывалю Men’s Fest з удзелам вядучых альтэрнатыўных гуртоў Беларусі — Pomidor/OFF, Sciana, MAUZER.

«Больш за ўсё я расчараваны нават не з той прычыны, што наш гурт не прэзентуе берасцейцам свой новы альбом «Porna». Мне крыўдна найперш за завадатараў гэтага фэсту. Ведаю, колькі сілаў і часу яны ўклалі ў Men’s Fest», — кажа Ян, лідэр гурта MAUZER — планаванага хэдлайнэру фэсту.

Men’s Fest меўся прайсці 20 лютага ў Брэсцкім палацы прафсаюзаў. Арганізатары фэсту ўзгаднілі правядзенне канцэрту з дырэкцыяй установы.

Тыя нават агітавалі правесці фэст у іх, а не ў клубе. Аднак менш за дзевяць дзён да фэсту арганізатары раптам атрымалі адмову, прычым пры наяўнасці неабходнага гастрольнага пасведчання.

Завадатар фэсту Men’s Fest, прадзюсэр Зміцер Назараў кажа, што праблемы ўзніклі на ўзроўні ідэалагічнага аддзела Брэсцкага гарвыканкама ды яго кіраўнічкі Алы Старыкевіч.

«Гастрольнае пасведчанне было ўжо атрымана, але трэба было яшчэ ўзгадніць ды заверыць афішу фэсту ў выканкаме, — апавядае Зміцер. — Але там сказалі, каб афішу падпісаў дырэктар ДК, «каб яны ведалі, што ён ведае пра мерапрыемства». А дырэктар, які дзень таму быў толькі за, кажа, што канцэрту не будзе і каментаваць нешта адмаўляецца, спасылаючыся на гарвыканкам. Такое во выйшла зачараванае кола».

Гэта не першы выпадак з забаронай рок‑фэстаў у рэгіёнах.

У 2007 годзе на паседжанні Полацкага гарвыканкама была прынятая пастанова «лічыць немэтазгодным правядзенне фэстывалю «Рок‑Кола», бо яно не адпавядае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю».

←Пісьменніку Міхаілу Велеру прапанавалі пісаць па-беларуску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика