Пісьменніку Міхаілу Велеру прапанавалі пісаць па-беларуску

Источник материала:  
11.02.2010 15:23 — Новости Культуры

Пісьменніку Міхаілу Велеру прапанавалі пісаць па-беларуску

Папулярны расійскі пісьменнік, зорка постперабудовачнай расійскай літаратуры, аўтар зборнікаў апавяданняў «Легенды Неўскага праспекту» (1991) і раману «Самавар» (1996), Міхаіл Велер -- на Мінскім кніжным кірмашы. Са сваёй заўсёднай крытыкай расійскай улады і з прэтэнзіямі на ўласную ўсеахопнасць, Велер ніяк не хоча класціся ў пракруставы ложак аўтара забаўляльных раманаў. Папулярнасць і гіганцкія наклады Велеру прынесла менавіта гэтае грымучае камбінацыя камічнага і філасоўскага, дзе абсурдыскія гісторыі «з жыцця» (як напрыклад у рамане «Нуль гадзінаў», дзе група рэвалюцыянераў у сучаснай Расіі рапаруюць бабулю-«Аўрору» і плывуць на ёй з Санкт-Пецярбургу ў Маскву, каб скінуць заплылы тлушчам і карупцыяй урад), спалучаюцца з філасоўскімі развагаі планетарнага маштабу, якія падаюцца чытачу без ценю іроніі.

Неадназначыя, але цікавыя заўвагі папулярнага ў Расіі аўтара. Падаем вашай увазе некалькі цытат з ягонай прэс-канферэнцыі:

Пра кнігі на беларускай мове ў БССР:

«Калі я вучыўся ў Беларусі (у апоншіх класах сярэдняй школы Магілёва – кар.) кнігі на беларускай мове ляжалі ў крамах даволі вольна. Кніг на расійскай мове было не дастаць, кнігі ж на беларускай попыта ня мелі. І калі ўпершыню прыцягнуў свае вершы ў газету «Знамя юности» ў Мінску, мне сказалі: «Вось бы ты пісаў па-беларуску! У нас бракуе хлопцаў, якія пісалі бы па-беларуску, а па-расійску ў нас будзе ляжыць гадоў 10».

Улюбёных беларускіх пісьменнікаў Міхаіл Велер не прыгадаў і назваў гэта «горам асабістай біяграфіі».

Міхаіл Вэлер: «Гэта гора маёй асабістай біяграфіі – асабіста я, як чамусці і ўсё ма атачэнне, незалежна ад нацыянальнасці, да беарускай літаратуры заўсёды ставілася спакойна».

Пра ВКЛ і Масковію:

Калі глядзіш на мапы ХІV стагоддзя, то бачыш абшырнае гаспадарства, Вялікае Княства Літоўскае, якое і было папярэдніцай Беларусі, ад Віцебска мала не да Чорнага мора, а на ўсходзе — маленькая Масковія, якая была па сутнасці правінцыяй Залатой Арды... Маскоўскі князь едзіў у Залатую Арду атрымліваць лецэнзію на кіраванне.

Пра ролю рэлігіі ў Расіі:

Кепска ставіцца да рэчы, якая змяшчае столькі светлых ідэй, людскога вопыту, мудрасці, я не магу… Але! Калі таварышы партыйныя фунцыянеры зграбнымі шыхтамі, з каменнымі тварамі крочаць на царкоўную службу, і на тварах у іх тая самая самапавага, якая была на іхніх тварах, калі яны колісь сядзелі ў прэзідыюмах за сталамі з чырвонага адрэзу, думаючы пра сваё, дык хочацца запісацца ў антыклерыкалы. Да жалю сёння царкву ў Расіі ставяць на месца аддзела ідэалогіі ЦК КПСС… Царква знаходзіцца на служэнні , або на працы, у дзяржавы».

Пра тое, дзе пісьменніку лепей жыць: на радзіме, ці на чужыне?

Месца лекара ў халерным бараку… Свабода — гэта насамрэч адзін з гатункаў «добра», а Радзіма да жалю зусім не там... Радзіма не там, дзе грошы, тут не самае прыгожае неба, не там, урэшце, дзе свабода… Але калі ты не зробіш добрай сваю краіну, дык на якога чорт яна патрэбная камусьці яшчэ?

Пра покрыш СССР:

Працэс быў аб"ектыўны… Цяпер такая фаза, фаза драблення. І нават калі кажуць, што СССР або любая іншая імперыя шмат разоў выкарасквалася, і што гэта можа адбыцца яшчэ раз у будучым, дык я адкажу: «А калі чалавек, шмат разоў ачунваў, дык ён што, прынц неўмяручы?». Не існуе такой імперыі, якая пастаянна на пад"ёме. І калі якаясці імперыя ідзе на спуск, дык людзі , якія яе насяляюць, цяжка гэта перажываюць».

Куды ідзе Беларусь: да Расіі, ці на Захад?

Не думаю, што адносіны на палітычным дзяржаўным узроўнях паміж Расіяй і Беларуссю зрабіліся шчыльнейшымі. Па-першае, Расія, з яе цяперашнім урадам такая, што з ёй не варта надта блізка сябраваць. Па-другое, калі браць ўзровень свабодаў і жыцця ў двух краінах, дык (такое сяброўства) проста немэтазгоднае. Наколькі мне вядома, міжнароднае становішча Беларусі, яе адносіны з Захадам, мягчэйшыя чым 3 гады таму, і таму выдае на тое, што справы ідуць да далейшага ўзмацнення незалежнасці Беларусі.

←За «Золотого льва» Берлинского кинофестиваля будут бороться 25 картиннагры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика