“Крама” прэзентавала на канцэрце новыя песні
04.02.2010 19:16
—
Новости Культуры
3 лютага ў Мінску адбыўся доўгачаканы клубны канцэрт “бацькоў беларускага рок-н-ролу” гурта “Крама”, на якім прагучалі дзве кампазіцыі з будучага альбома. Паколькі ў музыкаў вялікія праблемы з фінансамі, здавалася, новай кружэлкі ў хуткім часе чакаць не выпадае. Аднак пасля інтэрв'ю TUT.BY ленедарнай камандзе працягнулі руку дапмогі.
Нягледзячы на тое, што канцэрты “Крамы” апошнім часам з’ява нячастая, людзей у “Рэактары” сабралася не так шмат, як вымагаюць выступы легендарных гуртоў, - чалавек 300. Усё гэта, праўда, не зашкодзіла музыкам зладзіць сапраўднае шоў. У зале панавала натхнёная і па-сапраўднаму цёплая атмасфера. Падобнае бывае толькі на сустрэчы старых сяброў.
Ігар Варашкевіч, Сяржук Трухановіч, Андрэй Лявончык і Аляксандр Ванькевіч самааддана выконвалі ўсё: ад уласных хітоў "на ўсе часы" да старых, падзабытых кампазіцыяў, часам у эксперыментальных інструментоўках. Па добрай завядзёнцы, сваім з’яўленнем на сцэне гледачоў парадаваў стары сябар “Крамы” гітарыст-вітруоз Лёнік Вярэніч, які “грае лепей за Сантану”. Сам Варашкевіч сыграў на прывезенай з-за акіяну новай гітары Fender Telecaster.
Як і абяцаў нязменны франтмэн гурта Ігар Варашкевіч ў нядаўнім інтэрв’ю TUT.BY, у рэактары прагучалі дзве абсалютна новыя песні — “З новым годам” і "Дзяўчынка са шклянымі вачамі". Абедзве кампазіцыі зроблены ў фірмовай “крамаўскай” стылістыцы, але разам з тым падаліся дужа свежымі і драйвовымі.
“Насамрэч, у мяне ёсць прынцып: пакуль альбом не выйдзе, новыя рэчы на канцэртах не выконваць. Калісьці ў 1995 годзе мы прэзентавалі адразу два альбомы: “Камендант” і “Лянівыя танцы”, які потым ператварыўся ў “Што дапаможа нам”. Калі першы мы выдалі адразу, то другі ляжаў яшчэ тры гады, хоць песні з яго мы выконвалі на канцэртах. І я даў сабе слова, што ніколі не буду падобнага рабіць. Але цяпер прыйшлося адступіць ад правіла, бо матэрыял ужо даўно ёсць не на адзін альбом, але сродкаў, каб іх запісаць, няма, і незразумела, калі яны з’явяцца, — распавядаў нам Варашкевічу напярэдадні канцэрта. — Мы не патрэбны ані дзяржаве (і дзякуй Богу!), ані апазіцыі. Мы жывем самі па сабе. У нас няма столькі канцэртаў і яны не каштуюць так шмат, каб назбіраць неабходную для запісу альбома суму. Сёння, нягледзячы на крызіс, запіс адной песні каштуе тысячу даляраў. Можна, канечне, у хатніх умовах запісацца, але ж наш статус не дазваляе займацца аматарствам”.
Сёння “Крама” перажывае не лепшыя часы. У іх багата матэрыялу для новага альбома (апошні выйшаў у 2007-м годзе), але няма сродкаў для яго запісу. Гэтаксама, як няма былых запрашэнняў і выступленняў. Там прыямней, што акурат пасля апублікавання інтэрв'ю з Варашкевічам на TUT.BY руку дапмогі "Краме" працягнуў Ілья Міцько, вядомы па праектах "Лепрыконсы", "Love&Doors". Як паведамляе Еўрарадыё, ён прапанаваў Ігару Варашкевічу запісваць новы альбом “Крамы” ва ўласнай студыі “Супер 8” на ільготных умовах. То бок, кошт гадзіны запісу для гурта “Крама” будзе ўкладацца ў сумму не больш за 5 долараў!
Добра, што няглдезячы на цяжкія часы ў Беларусі ёсць добрыя і ўдзячныя людзі.
Апроч гэтага, ахвочыя паслухаць новы матэрыял улюбёнай каманды змгуць у тэлеэфіры. Канцэрт "Крамы" у “Рэактары” здымаў каналу “СТВ”.
Фотарэпартаж: Яўген Ерчак
Астатнія фотаздымкі з канцэрту можна паглядзець на Afisha.tut.by >>>