Беларусь на польскіх фотаздымках
У Інтэрнэце працуе Нацыянальны лічбавы архіў Польшчы. Ён хоць і польскі, але змяшчае шмат інфармацыі, якая тычыцца Беларусі. У першую чаргу перыяду 1918-1939 гадоў.
У архіве знаходзіцца больш за 100 тысяч фотаздымкаў і каля 15 тысяч аўдыёзапісаў.
Сайт карысны, але праблема можа ўзнікнуць з мовай. Каб адшукаць патрэбны здымак ці запіс, трэба ведаць, як па-польску пішацца прозвішча альбо геаграфічная назва. Так, тут размешчаны фоты Сымона Рак-Міхайлоўскага і іншых дзеячаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Ёсць здымкі акупаванага нямецкімі войскамі Мінска, руіны ўжо вызваленай ад ворага беларускай сталіцы.
Калі для навукоўцаў гэтыя фоты мо і знаёмыя, то для больш шырокага кола аматараў гісторыі — наўрад ці. Таму такі рэсурс дапаможа ўсім жадаючым паглыбіцца ў вывучэнне роднага краю.
Оперны тэатр у Мінску, 1942 |
Дом ураду ў Мінску, выгляд 1943-га |
Мінская брама ў Маладзечне, 1918-1939 |
Прыезд у Брэст прэзідэнта Польшчы Ігнацыя Масціцы, 1928 |
Дом Элізы Ажэшкі ў Гродне, 1944 |
Дэмантаж помніка Сталіну ў Гродне, 1944 |