1 лютага БТ пакажа цырымонію «Грэмі» + фота
31.01.2010 15:02
—
Новости Культуры
Beyonce |
1 лютага ў вячэрнім эфіры (21:50) Першы тэлеканал пакажа тэлеверсію 52-й цырымоніі ўручэння самай прэстыжнай музыкальнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі гуказапісу ЗША — штогадовай прэміі «Грэмі».
Узнагароды будуць уручацца за запісы, зробленыя на працягу музычнага года, з 1 кастрычніка 2008 года па 30 верасня 2009-га. У ліку фаварытаў сёлетняй цырымоніі — спявачка Beyonce, якая лідзіруе па ліку намінацый (10).
Кантры-выканаўца Taylor Swift прадстаўлена ў васьмі намінацыях, музыканты Black Eyed Peas, Maxwell і Kanye West намінаваны на шэсць статуэтак кожны. За пяць узнагарод будуць змагацца David Guetta, Jay-Z і Lady Gaga.
Усяго плануецца ўручыць 109 узнагарод.