У завіруху. Верш
31.01.2010 14:38
—
Новости Культуры
- Завея замяла твае сляды
У накірунку вуліцы Цэнтральнай,
Сюжэт — банальны і запамінальны,
Засумаваў бамонд правінцыяльны,
У палоне снежным — сёлы, гарады,
Завея замяла твае сляды.
- Увесну — зноў у квецені сады,
Ты страпянешся ў сукенцы бальнай,
Насустрач ён — прыгожы, малады
Юнак непрадказальна геніяльны,
Што паступаць збіраўся ў тэатральны
Увесну, калі ў квецені сады.
- Усмешка лета з пырскамі вады,
І на Лахве ў дзятвы — сезон купальны,
Ты зноў прыйшла, чароўная, сюды.
На лузе бусел — доўгі і худы
Палюе жаб, зязюлі плач кранальны.
Усмешка лета з пырскамі вады.
- Дажджамі плача восень у халады,
Такой бяды — шлях уратуе дальні,
Сустрэнемся на Мальце, там, дзе пальмы,
Зноў на пяску чытаць твае сляды.
Лунае ў паветры звон вянчальны,
І не для нас — дажджы і халады.