Канферэнцыя ў коласаўскім ліцэі
14.01.2010 12:14
—
Новости Культуры
З навукова-творчай канферэнцыі пачалося святкаванне 20-годдзя Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа.
Навучэнцы ліцэя, які сёння знаходзіцца ў падполлі, 12 студзеня абмеркавлаі пытанні развіцця філалогіі, мастацтвазнаўства, экалогіі, біялогіі, гісторыі, геаграфіі.
Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ўзнік у 1990 годзе як нядзельны пры Таварыстве беларускай мовы. Праз год быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй. Яго заснавальнікі ставілі мэтай стварыць беларускую па духу навучальную ўстанову еўрапейскага ўзора. У 2003 годзе Міністэрства адукацыі ліквідавала навучальную ўстанову і пазбавіла яе будынка на вул. Кірава, 21 (сёння тут месціцца суд Цэнтральнага раёна Мінска).