Творчы конкурс "Цудоўная пяцёрка" пройшоў у Мядзельскім доме культуры

Источник материала:  
11.01.2010 15:44 — Новости Культуры
Творчы конкурс  "Цудоўная пяцёрка" пройшоў у Мядзельскім доме культуры
фота: аўтар
Таццяна Несцярэнка
У Мядзельскім гарадскім Доме культуры адбыўся праект "Дзве зоркі-2"прайшоў конкурс пад назвай "Цудоўная пяцёрка", у якім удзельнічалі таленавітыя прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра.

Ад кожнай каманды патрабавалася выкананне дзвюх рознапланавых кампазіцый. У вызначаны час вядучыя Галіна Красоўская і Ганна Казакевіч абвяшчаюць умовы конкурсу, а таксама прадстаўляюць кампетэнтнае журы. Зазначу, што многія з іх ацэньвалі канкурсантаў і ў мінулым праекце. Так што вопыт у гэтай справе ў іх ужо ёсць.

Дык вось, перад паўнюткай залай на святочнай сцэне - першая "пяцёрка" - каманда цэнтральнай раённай бальніцы. Песняй "Губит людей не пиво" выканаўцы выклікалі захапленне ў гледачоў. Наступная каманда была з раённага вузла паштовай сувязі і складалася з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. "Гадалка" з кінафільма "Ах, вадэвіль, вадэвіль" у выкананні прыгажунь настолькі ажывіла публіку, што асобныя гледачы былі б не супраць станцаваць разам з канкурсанткамі. А ў знак удзячнасці дарылі ім яркія букеты кветак і гучна падтрымлівалі.

А вось удзельнікаў наступнай "пяцёркі" можна смела назваць самымі дысцыплінаванымі і сур’ёзнымі. Гэта прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта. Песня, якая прагучала ў іх выкананні, аказалася надзвычай вясёлай і казачнай. Яна так і называлася "Вдруг как в сказке скрипнула дверь". Песня "Каким ты был, таким остался" не толькі для канкурсантак раённага аддзела адукацыі, але і для слухачоў стала самым сапраўдным сімвалам кахання і веры.

Андрэй Анатольевіч Каркоцкі адчуваў сябе найбольш упэўненым. Ён ужо прымаў удзел у падобным праекце год таму і падзяліўся, што ў адрозненне ад прафесійных абавязкаў, на сцэне проста адпачывае. Прадстаўнікі каманды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выканалі песню "Снегурочка".

Па заканчэнні на свята завіталі Дзед Мароз са Снягуркай. І пакуль яны забаўлялі гледачоў, журы падводзіла вынікі. Працавала і падліковая камісія.

Канешне, любы конкурс - гэта заўсёды хваляванне як для ўдзельнікаў, так і для журы. Пасля доўгіх разважанняў кожная каманда была адзначана ў адпаведнай намінацыі. Так, каманда РВПС прызнана лепшай у намінацыі "Творчая надзея". "Самая вясёлая каманда" - з раённага аддзела адукацыі. У намінацыі "Самая згуртаваная каманда" вызначыліся медыкі. А намінацыя "Самая арыгінальная каманда" аддадзена па заслугах МНС. Да таго ж яна ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый. Ну а пераможцай выйшла каманда раённага выканаўчага камітэта. Іх мы і віншуем.

- Якія ўражанні ад праведзенага конкурсу? - пытаюся ў старшыні журы Алега Алегавіча Бароўкі. - І калі можна спадзявацца ўбачыць наступны праект?

- Зразумела, удзельнікі рыхтаваліся. Нехта выступіў больш артыстычна, а каму для падрыхтоўкі крышачку не хапіла, мабыць, часу. Але можна адназначна сказаць, што кожная з каманд старалася паказаць і сцэнічны вобраз і ўменне трымацца перад гледачамі. На рэпетыцыі было адведзена каля месяца. Гэта няшмат, улічваючы, што прафесійная дзейнасць выступаючых са сцэнай не звязана. А што датычыць наступнага праекта, мне здаецца, калі падобныя мерапрыемствы будуць адбывацца вельмі часта - публіка не будзе так успрымаць іх, як, напрыклад, тыя ж "Дзве зоркі" ці "Цудоўную пяцёрку". Трэба рабіць невялічкі перапынак…



←У Мядзельскім музеі Народнай славы наведвальнікаў сустракалі ў маскарадных касцюмах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика