У Мядзельскім музеі Народнай славы наведвальнікаў сустракалі ў маскарадных касцюмах

Источник материала:  
11.01.2010 15:39 — Новости Культуры
Супрацоўнікі Мядзельскага музея Народнай славы сустракалі наведвальнікаў у маскарадных касцюмах.

Справа ў тым, што ва ўстанову зараз прыходзіць шмат юных гасцей, бо якраз тут пачынаецца экскурсія на навагоднюю пляцоўку “Казачны горад”. І каб адразу стварыць дзецям святочны настрой, супрацоўнікі апранулі касцюмы скамарохаў.

Тут вучням расказваюць пра гісторыю ўзнікнення навагодняга свята, як яго адзначаюць у розных краінах, падрабязна распавядаюць пра галоўных персанажаў зімовых урачыстасцей. Прытым, гэтыя расказы гучаць у асаблівай абстаноўцы.

- Аформілі выставу старых навагодніх паштовак, - паведаміла дырэктар музея Святлана Анатольеўна Чарняўская. - Прадстаўлены тут паштоўкі, якія зараз мала дзе можна пабачыць. Таксама экспануюцца розныя мяккія цацкі, незвычайныя ёлкі, зробленыя са стужак, шышак, з макароны.



←На базе бывшего кинотеатра «Авангард» построят шестизальный кинокомплекс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика