"Калыханка" Бураўкіна і Раінчыка вярнулася ў эфір
30.12.2009 19:35
—
Новости Культуры
Любімая рознымі пакаленнямі беларускіх дзяцей "Калыханка" на вершы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка вярнулася ў эфір. "Беларускія дзеткі, па-першае, запомнілі гэтую "Калыханку", па-другое, палюбілі яе, па-трэцяе, не захацелі з ёй развітвацца", – падзяліўся з "Салідарнасцю" Генадзь Бураўкін. Нагадаем, раней гэтую песню змянілі на кампазіцыю ў выкананні Ірыны Дарафеевай.
– Навіна пра вяртанне нашай "Калыханкі" была для мяне нечаканай, – узгадвае паэт. – 29 снежня я сядзеў дома, раптам патэлефанаваў мой добры знаёмы і пачаў віншаваць. Я вырашыў, што ён віншуе мяне з нагоды новага года. Кажа: "Я рады…". Вядома ж, усе рады, што Новы год прыходзіць. Пасля той пачаў казаць, што і ўнук вельмі задаволены. "Канешне, – падумаў я. – Дзед Мароз…" І ўжо пасля мой знаёмы запытаўся, ці гляджу я зараз тэлебачанне, і дадаў: "Дык твая ж "Калыханка" вярнулася!"
Канешне, такая навіна выклікала вялікую радасць.
– Калі мы з Васілём Раінчыкам пісалі гэтую "Калыханку", зразумела, спадзяваліся, што атрымаецца нешта добрае. І, як паказаў час, сапраўды выйшла няблага. "Калыханка" была прынятая і дзецьмі, і дарослымі. Калі раптоўна яе вырашылі замяніць, уражанне было непрыемнае. Але ж гэта творчасць. І калі б атрымалася лепей, чым у нас – на здароўе! Была б яшчэ адна "Калыханка". Але, на нашае з Раінчыкам шчасце, у нас атрымалася лепшая. Так вырашылі і дзеткі, самыя галоўныя суддзі, і прафесіяналы.
Нагадаем, што ў красавіку 2008 года калыханку, пад якую дзеці засыналі больш за дваццаць гадоў, кіраўніцтва тэлеканала "Лад" вырашыла замяніць новай, у выкананні Ірыны Дарафеевай.
Паводле слоў галоўнага дырэктара тэлеканала "Лад" Сяргея Кухто, "Калыханку планавалі зрабіць больш сучаснай, наблізіць да новага пакалення дзетак, але… Былі меркаванні, што дарэмна мы гэта зрабілі. Рэальна атрымліваецца так, што не адно пакаленне сталела на старой "Калыханцы". І лісты былі ад дарослых людзей, канешне, якія разам з дзецьмі глядзяць перадачу".
Дзякуючы рэакцыі гледачоў пытанне пра "Калыханку" паўстала ізноў. І напрыканцы 2009 года, нягледзячы на тое, што ў запасах тэлеканала маюцца яшчэ некалькі песень-калыханак, супрацоўнікі прыйшлі да высновы, што стары варыянт падыходзіць лепш за ўсё.
Відавочна, што самую галоўную ролю адыграла рэакцыя дзяцей.
– Гэта значыць, што яны, па-першае, запомнілі гэтую "Калыханку", па-другое, палюбілі яе, па-трэцяе, не захацелі з ёй развітвацца, – радуецца Генадзь Бураўкін. – Было дастаткова часу, каб пераканацца, што гэта невыпадкова. Дзякуй Богу, хапіла мудрасці і мужнасці ў тэленачальнікаў зрабіць такі няпросты крок: вярнуць нашую "Калыханку" ў эфір, прызнаўшы тым самым, што было зроблена вельмі паспешнае рашэнне. Сёння абавязкова буду глядзець гэтую перадачу. Мне вельмі цікава, як гучыць зараз там "Калыханка". Можа быць, там ёсць нейкія змены, новая аранжыроўка. Асабліва прыемна, што маленькія гледачы зрабілі нам такі падарунак да Новага году.