Адрыўны каляндар на 2010 (з птушачкамі)

Источник материала:  
30.12.2009 18:07 — Новости Культуры

Адрыўны каляндар на 2010 (з птушачкамі)

Выйшаў адрыўны каляндар «Родны край» на 2010 год, які на сваіх старонках пазначае важныя для краіны падзеі і вылучае юбілеі выбітных асобаў. Сёлета ў афармленні календара стваральнікі адступіліся ад традыцыйных арнаментаў, і выявілі птушачак, хіба вытрыманых у нацыянальнай бела-чырвонай палітры.

Нагадаем, што ў 2007 годзе выдавецтва «Беларусь» адмовілася ад друку календара з эканамічных прычынаў. Тады галоўны рэдактар выдавецтва Якаў Аляксейчык паведаміў, што «Родны край» кепска прадаецца. Тэлефанаванні ў кнігарні высьветлілі, што каляндар карыстаецца попытам ў пакупнікоў. Не без дапамогі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (яны рабілі шматлікія звароты) летась выпуск адрыўнога календара «Родны край» быў адноўлены, ды ён быў апублікаваны з накладам 7 тысячаў асобнікаў.

Сёлетні ж тыраж вырас амаль удвая: 13 тысячаў асобнікаў, якія можна набыць ці не ў любой кнігарні за абсалютна смешную цану - 2 800 руб.

←Чым сёлета можа пахваліцца беларускі тэатр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика