Зміцер Вайцюшкевіч: Няхай праз праект “Мой сябра анёлак” да людзей вяртаюцца анёлы
28.12.2009
—
Новости Культуры
На свята праваслаўнага Раства беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам з сябрамі прэзентуе новы праект для беларускіх дзетак і іх бацькоў “Мой сябра анёлак”. Гэта супольны музычны праект, у які ўваходзіць 21 песня. Вершы для гэтага праекту напісаў малады беларускі паэт Арцём Кавалеўскі, выкладчык Белдзяржуніверсітэта.
Пра тое, як нарадзіўся гэты праект з вельмі тонкай і выбітнай філасофіяй, а таксама пра сакрэты, якія дапамагаюць захаваць у сваім сэрцы свята, наш госць распавёў у студыі TUT.BY.
Распавядзіце пра гэты праект. Як ён прыдумаўся, хто ў ім удзельнічае?
Мне здалося, што варта заспяваць гэтыя песні пра анёлкаў у розных жыццёвых сітуацыях. Апошнія гадоў дзесяць, на мой погляд, у Беларусі вельмі мала спяваецца для дзяцей, пры тым мала граецца на жывых інструментах. Мы зараз вымушаны слухаць "В траве сидел кузнечик", запісаны з аркестрам радыё і тэлебачання. У савецкія часы песні для дзяцей пісалі вельмі таленавітыя паэты, не шкадавалі грошай на аранжыроўку і апрацоўку тэкстаў, таму што тады адчувалі адказнасць за будучыя пакаленні. Ужо няма той вялікай савецкай краіны, а песні засталіся, і нашыя дзеці будуць яшчэ доўга іх спяваць.
Я палічыў, што вельмі важна, каб былі песні для дзяцей на беларускай мове, каб дзеці спявалі таксама і нашыя “анёлкі”. Так пачалася праца.
Некалькі песень былі выкананы год таму на традыцыйным канцэрце ў Раство. А зараз у мяне нарадзіўся другі сын, Язэп. Для першага сына, Андрэя, я рабіў праект “Цацачная крама”, а для другога - праект “Мой сябра анёлак”. Прычым, Язэп узяў удзел у гэтым праекце: у адной песні ён праспяваў, як мог у свае шэсць месяцаў.
Гэта праект - прысвячэнне ўсім дзеткам і не толькі.
Хто прыняў удзел у гэтым праекце?
У ім удзельнічае дзесяць салістаў. Гэта людзі, якія на сённяшні дзень не так моцна зацяганыя: Наста Някрасава (гурт “Рок-фолк”), Алесь Зайцаў (гурт “Босае сонца”), Янка Маўзер (гурт “Маўзер”), Бенька (гурт “Серебряная свадьба”), Коля Прылуцкі (актор тэатру Я.Купалы), Яўгенія Лятун (джазавая спявачка), Ксенія Мінчанка (WZ - Orkiestra), Галя Казіміроўская, мая жонка (“Concordia Chor”), я сам і Ганна Хітрык, якая далучылася да нас у апошні момант.
Для мяне прыкметна тое, што філасофія гэтага праекту прыйшла пазней за вершы і музыка. Калі быў створаны праект “Калыханкі”, яго філасофія таксама прыйшла да мяне пазней. Калыханка патрэбна любому чалавеку, не толькі дзіцяці, каб яго хтосьці прытуліў, пашкадаваў. І вельмі важна, каб усіх шкадавалі, таму што зараз вельмі шмат самотных людзей, па розных прычынах пакрыўджаных. “Калыханкі” патрэбны былі для гэтага.
“Анёлкі” патрэбны для таго, каб над кожным чалавекам, неглездячы на палітычныя ці іншыя погляды, быў свой анёл, каб той анёл, які раптам збёг ад чалавека, вярнуўся да яго. Я б не хацеў называць гэта фішкаю праекту, але каб да кожнага начальніка, да кожнага міліцыянера, да прэм’ер-міністра, прычым, не толькі беларускіх, да ўсіх ва ўсім свеце прыйшлі анёлы. Тады і нам, беларусам, жыць будзе весялей і спакойней. Кожнаму чалавеку патрэбны абаронца.
Ці быў гэты праект цяжкім? Ці з-за яго высокай і светлай філасофіі і сам праект стаўся лёгкім і прыемным?
Я ж ужо страляны супольнымі праектамі: можна ўспомніць і “Святы вечар”, і “Я нарадзіўся тут”, і “Скрыпка дрыгвы”, і “Народны альбом”. Пры стварэнні гэтых праектаў былі хваляванні і страхі. А ў выпадку з праектам “Мой сябра анёлак” быў начальнік, начальнік - гэта я, і база - наш аркестр “Усход-Захад”. Тыя салісты, да якіх я звяртаўся, не пыталіся пра тое, што яны атрымаюць з гэтага праекту. Я сказаў, што грошы будуць атрымліваць толькі музыкі, а не салісты, і гэта стане іх дабрачынным падарункам сваім родным, сябрам і дзеткам. Можа, гэта вельмі хітра выглядае з боку, што я купіў іх задарма, але ніякіх тэхнічных праблем не ўзнікла. Дыск ужо выйшаў, і хай сабе ляцяць анёлы на сваіх крылах.
Калі і дзе пройзде прэзентацыя праекту “Мой сябра анёлак”?
Прэзентацыя праекту пройдзе ў праваслаўнае Раство, сёмага студзеня, у Вялікай залі канцэртнай залі “Мінск” а 19-й гадзіне. Гэта ўжо традыцыйны канцэрт. Гэта будзе тэатралізаваны канцэрт, а не простая прэзентацыя, і я запрашаю ўсіх людзей, якія будуць у Мінску, на канцэрт. Раство - свята для ўсіх: “чэсных” і “нячэсных”, старых і маладых. Мы з рэжысёрам стараемся зрабіць так, каб гэта было не толькі аж так сур’ёзна, і не толькі аж так смешна. Я люблю канцэрты за тое, што ў іх ёсць мейсца для радасці і роздуму, для сэрца і душы і для ног. І галоўнае, там будзе што паслухаць дзеткам. Будзе весела і святочна.
Звычайна, калі арганізуюцца святы для дзяцей, робяцца яны талакою. Ці патрэбна вам нейкая дапамога для правядзення такого канцэрту?
Канешне, нам заўсёды патрэбна арганізацыйная дапамога. Хацелася б, каб знайшоўся салодкі спонсар, каб раздаць дзеткам цукеркі. Але гэта тэхнічныя нюансы. Самае галоўнае для мяне, каб прыйшлі людзі на канцэрт, каб не было пустых месцаў у залі. Гэта не толькі квіток, грошы залі: музыкам і гледачам прыемна быць адно з адным “у камплекце”. Гэта не толькі маё свята, гэта нашае агульнае свята, свята Новага году. Беларусы развучыліся быць разам. Мы неяк кожны сам па сабе, і ў кожнага час ад часу ёсць кукіш ў кішэні. Таму я запрашаю ўсіх прыйсці на канцэрт без кукішу і пабыць усім разам.
Квіткі ўжо ёсць, раскупляюцца?
Квіткі ўжо нармальна ідуць, нягледзячы на тое, што Новы год і людзі купляюць падарункі. Я думаю, добрым падарункам для блізкіх можа стаць квіток на канцэрт “Мой сябра анёлак”.
Якім чынам вы плануеце святкаваць Раство і Новы год? Якія традыцыі ёсць у вас?
Я праваслаўна хрышчаны, хаця нарадзіўся на каталіцка-праваслаўнай вуліцы Нёманскай у Бярозаўцы. Там жылі родныя браты і сёстры, якія былі і палякамі, і беларусамі, і каталікамі, і праваслаўнымі. Я стараюся паважаць святы і тыя, і тыя. Я ўжо чатыры гады святкую канцэртамі, раблю свята для іншых ці для сабе ў такой форме.
З дзіцячых успамінаў, з савецкіх часоў, прыпамінаю, што з шостага на сёмае студзеня ў нас была куцця. Першы дзень быў посны: варылі кісель, рабілі макелкі. Мы таўклі мак у ступе, у духоўцы пякліся маленькія сухія батончыкі з мукі, якія пасля моклі ў вадзе з макам, - гэта і ёсць макелкі.
На стол клалася салома ці сена, накрывалася абрусам, на які выстаўляліся стравы. Уся вялікая сям’я Вайцюшкевічаў-Брылёў сядала за стол, і мы цягнулі саломіны: смяяліся паміж сабой, у каго самы даўжэйшы будзе бізун, у таго, нібы, і год будзе шчаслівы. Была таямнічая ноч, нам усім было утульна і прыемна разам. Так што свае традыцыі былі.
Шмат хто з маладых людзей скардзіцца на тое, што з кожным годам адчуванне свята з кожным годам становіцца ўсё менш. У вас ёсць праблемы такога кшталту, што свята не прыходзіць эмацыйна, няма адчування і адпаведнай атмасферы? Можа, у вас ёсць нейкія сакрэты, як зрабіць сабе гэтае свята?
Гэта праблема для беларусаў, якім здаецца, што хтосьці павінен прыйсці і зрабіць для іх свята. Такія людзі пачынаюць “увядаць”: жыццё не мае сэнсу, жыць нецікава, адсутнічаюць грошы, існуе ўнутраны крызіс. Мне здаецца, што проста трэба навучыцца разумець самога сабе, хто ты такі, чаго табе не хапае, што ты не ўмееш рабіць, не старацца быць ідэальным і разумець, што такое свята.
Я сабе прыдумаў прафесію, і мая прафесія - гэта цэлае свята, я сам свята для многіх. Мне здаецца, трэба вывучаць сабе, і гэта ніколі не позна. Трэба мець добрых сяброў, якія не дадуць табе проста так сумаваць. Жыццё - гэта не толькі музыка і спорт. У ім да ўсяго патрэбны яшчэ і добры анёл.
Пытанне ад слухача: “Чаму на плакатах, якія цяпер вісяць у горадзе, няма ўзгадкі пра новы альбом “Мой сябра анёлак”?”
Магчыма, гэта старыя плакаты. Новыя толькі што былі аддрукаваныя, і павінны з’явіцца ў горадзе. На старых быў фэйс Вайцюшкевіча, які з’яўляецца лакаматывам гэтага праекту. Магчыма, гэта было нясціпла, але трэба было нейкім чынам анансавацца. На новых плакатах ёсць “Мой сябра анёлак” і ўсе прозвішчы.
Пытанне ад слухача: “Як вы ацэньваеце стан беларускамоўнай і цалкам беларускай музыкі? Ці лічыце вы дастатковымі захады, якія робяцца для пошука і падтрымкі таленавітай моладзі? Ці дапамагаеце вы моладзі і якім чынам?”
Мне падабаецца рух, які адбываецца зараз у беларускай музыцы. Нельга параўноўваць тое, што было дзесяць гадоў таму, і тое, што адбываецца цяпер. Камусьці можа здавацца, што злыя беларусы прымушаюць рускіх музыкаў спяваць па-беларуску. Але нашая Бенька з задавальненнем спявала па-беларуску ў праекце “Мой сябра анёлак”, я ёй толькі дапамагаў змякчаць гукі.
Мне здаецца, што ў нас адна краіна, і калі камусьці цікава спяваць па-беларуску, ён будзе спяваць. Пра папулярнасць беларускай музыкі мне вельмі цяжка казаць, але я лічу, што зараз нашмат цікавейшая сітуацыя, чым пяць гадоў таму. Ёсць пазітыўныя зрухі: мы за пяць гадоў пачалі ездзіць на ўсход і на захад на фестывалі, і вельмі хацелася б, каб у Маскве, напрыклад, прайшоў фестываль беларускай музыкі. Таленавітых людзей у нас шмат, і яны павінны шырока глядзець вачыма анёлкаў і паэтаў.
Так што не ўсё кепска з беларускай музыкай. Яна, як кажуць некаторыя эксперты, часам цікавейшая за музыку нашых суседзяў. І гэта цешыць.
Перад Калядамі прынята падводзіць нейкія вынікі году. Якім быў 2009 год для музыкаў? Якія падзеі ў вашай сферы вы назавеце самымі важнымі?
Мне цяжка сказаць за ўсіх. У мяне быў даволі няпросты год, цікавы. Былі страты - я страціў маці, былі прыбаўленні - у мяне нарадзіўся сын. Музычна год прайшоў някепска, шмат дзе быў: у Амерыцы, Францыі, Польшчы, Нямеччыне. Былі поўныя канцэрты, узнікла вельмі шмат ідэй праектаў. Наперадзе планы. Хацелася б зрабіць нешта цікавае, а не ісці па накатанай лыжні.
Якія змены ў гэтым годзе перажывала ўвогуле беларуская музычная сфера? Якія змены ў гэтай прасторы датычыліся асабіста вас і былі вам важныя?
Мне цяжка адказаць на гэтыя пытанні. У нас ёсць эксперты, якія ўжо падлічылі поспех Рыбака і няўдачу Юры Дземідовіча. Я лічу, што хлопчык малайчына, і дай Бог яму не згубіцца. Я ўжо сказаў, што ў беларускай музыцы бачны рух, і нашыя прадзюсеры пачалі варушыцца, нават той самы Калмыкоў займаецца не толькі “Ляпісам”, але глядзіць шырэй. Я думаю, усё някепска.
Пытанне ад слухача: “Вашая творчасць, безумоўна, з’яўляецца часткай беларускай культуры. Чаму большасць з вашых песень мае сумны характар? Пад іх не пусцішся ў танцы”
Ёсць песні сумныя, ёсць і нясумныя. Мне здаецца, што беларусы па сваім характары не такія ўжо і вясёлыя. Мы розныя, таму, спадзяюся, калі мая музыка не яскрава вясёлая, то гэта не значыць, што яна канкрэтна так сумная. Яна розная, з розным настроем.
Магчыма, беларус не ўмее прыгожа гаварыць, але калі зазірнуць яму ў вочы, можна пабачыць у іх не толькі сум. Час ад часу, безумоўна, мы звяртаем увагу на гаротную долю беларуская народа, таму ёсць месца і суму. Мы не яскрава вясёлая нацыя, акрамя таго, Верка Сярдзючка і “Крамбамбуля” занялі ўсю нішу, і я не магу зараз рабіць тую ж самую музыку.
Пытанне ад слухача: “Ці будзеце вы працаваць на Новы год і дзе?”
Калі я і буду працаваць, то буду секчы дровы на сваім хутары на Нёмане. Гэта адзіная праца, свайго кшталту змаганне за жыццё, і гэта мне падабаецца. Прыехаўшы на Нёман, трэба прыбіраць хату, распальваць печ, каб Язэпу было цёпла, трэба нейкім чынам усё ўпрыгожваць, накрываць сталы. Такая праца мне падабаецца. Артыст павінен працаваць напрацягу ўсяго года, а апошнюю дэкаду снежня, як і ўсе нармальныя людзі, рыхтавацца да свята.
Якая будучыня праекту “Мой сябра анёлак”? Ёсць ужо планы по яго рэгіянальнай раскрутцы ці іншых шляхах прасоўвання?
Спадзяюся, што напрацягу года мы зробім фільм: я ўжо аддаў альбом некаторым беларускім аніматарам на праслухоўванне, і, можа быць, на адну-дзве песні з’явяцца мульты. Спадзяюся, што будзе і іншая раскрутка. Як гэта будзе звязана з гастрольнай дзейнасцю, як везці гэтую араву, мне пакуль цяжка сказаць.
Я спадзяюся, што кожны год будзе стварацца нейкі такі праект, і для беларускіх артыстаў будзе важна і за гонар прымаць у іх уздел. Хай гэта будзе не Вайцюшкевіч, хай сабе Лёша Хлястоў ці Алейнікаў робяць свае праекты - для мяне важна, каб гэта было па-беларуску. Кожны праект патрэбны для таго, каб сказаць беларусам, што мы жывыя, і мы ў стане зрабіць новую прыгожую навагоднюю гісторыю, як гэта робяць амерыканцы.
Варта верыць у саміх сябе, і хай анёлкі нам у гэтым дапамагаюць.
І яшчэ навіна для тых, хто карыстаецца інтэрнэтам. На сайце www.anelak.todar.net можна знайсці гэты праект, “зпампаваць” яго, прачытаць тэксты і паслухаць песні. Слухайце на здароўе, пірацьце, аддавайце іншым. І, безумоўна, прыходзьце на наш канцэрт.
Гэты год быў цяжкім і розным, але ў творчым плане, сапраўды, плённым і насычаным. Якім плануеце наступны год?
Планаў вельмі шмат. Хацелася б, у першую чаргу, навесці нейкі парадак у галаве. У скрынцы ляжыць амаль падрыхтаваны польскі альбом на вершы Ваячкі, і зараз ужо ідзе больш лагістыка, чым творчасць. Хаця, магчыма, ён будзе перапісвацца.
Пры ўдзеле польскіх народных музыкаў зроблены ўжо запіс сумеснага праекту беларускіх песень. Альбом будзе запісаны ў Польшчы.
У скрынцы ўжо пачатак шведскага праекту. Ёсць планы на супольны навагодні праект, які пабачыць свет на наступныя Каляды. Я думаю, на такія святы варта дарыць людзям прыемныя падарункі такога кшталту.
На Каляды і Новы год прынята дарыць яшчэ і самыя добрыя пажаданні. Жадайце, Зміцер!
Дарагія мае і шаноўныя беларусы, беларускі, беларусікі, беларусы-дзяды і бабулі, усе тыя, хто жывуць на нашай зямлі! Беражыце адзін аднаго, і калі раптам у некага з вас анёлак некуды сышоў, папрасіце яго перад абразом, каб ён вярнуўся. Я думаю, што ён вернецца. Усім, хто мае анёлка, жадаю не згубіць яго. Трымайцеся сваіх анёлкаў, не расчароўвайце іх. Вясёлых святаў, усяго найлепшага, бывайце здаровы, жывіце багата!