Памёр кампазітар Ісаак Шварц

Источник материала:  
28.12.2009 15:50 — Новости Культуры

У Санкт‑Пецярбургу на 87‑м годзе жыцця памёр вядомы расійскі кампазітар Ісаак Шварц.

Памёр кампазітар Ісаак Шварц

Кампазітар памёр у пасёлку Сіверскі Ленінградскай вобласці, дзе ён жыў і працаваў апошні час.

Нарадзіўся Ісаак Шварц 13 траўня 1923 года ў горадзе Ромны ва Украіне. У 1930 годзе сям’я пераехала ў Ленінград. Праз шэсць гадоў арыштавалі яго бацьку, а сям’ю выслалі ў Кіргізію. У 1945 годзе тэрмін высылкі скончыўся, Ісаак Шварц вярнуўся ў Ленінград і пры ўдзеле Дзмітрыя Шастаковіча паступіў у Ленінградскую кансерваторыю.

Ісак Шварц — народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі. Ён аўтар сімфанічных твораў, напісаў музыку больш чым да 100 кінафільмаў і 35 драматычных спектакляў, у тым ліку да такіх карцінаў, як «Зорка чароўнага шчасця», «Белае сонца пустэльні», «Саламяны капялюшык», «100 дзён пасля дзяцінства».

Шмат гадоў Шварц працаваў і сябраваў з Булатам Акуджавам. Разам яны стварылі 32 песні, найбольш вядомыя з якіх

— «Песенка кавалергарда» з кінафільма «Зорка пленительного шчасця», песня «Ваше благородие, госпожа удача» («Белае сонца пустэльни»), раманс «Наряд подвенечный» ( «Нас вянчалі не ў царкве» ), а таксама песні з кінафільма «Саламяны капялюшык».

Глядзі таксама:
Газета.ру: Слышать музыку стихов

←Зміцер Вайцюшкевіч: Няхай праз праект “Мой сябра анёлак” да людзей вяртаюцца анёлы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика