Модны дэбют

Источник материала:  
Работы віцебскіх студэнтаў-дызайнераў перамаглі на конкурсе ў Маскве

Больш за дзесятак узнагарод прывезлі студэнты Віцебскага тэхналагічнага універсітэта з Міжнароднага конкурсу дызайнерскіх работ “Перспектыва”. Будучым беларускім мадэльерам давялося вытрымаць жорсткую канкурэнцыю. Бо ў творчых спаборніцтвах прымала ўдзел паўтары тысячы работ з ВНУ краін СНД. Праекты віцебскага універсітэта былі выкананы па такіх напрамках, як дызайн тэкстылю для інтэр’ера, адзення, аксесуараў, дываноў, парт’ерных тканін, а таксама адзення.
Студэнты з Віцебска пастаянна ўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе «Перспектыва». Ён з’яўляецца своеасаблівым інкубатарам творчай думкі і дызайнерскім інавацыйным цэнтрам. Конкурс дапамагае не толькі адкрыць новыя магчымасці для творчасці, зрабіць прэзентацыю сваіх работ перад шырокай аўдыторыяй спецыялістаў, але і рэалізаваць праекты на практыцы. Так, эскізы студэнткі Віцебскага тэхналагічнага універсітэта Марыны Смаль, якая неаднаразова перамагала на маскоўскім конкурсе, ужо выкарыстоўваюцца на беларускіх тэкстыльных прадпрыемствах.

←Люди на болоте, или Коммунарская целина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика