У Мінску паставяць помнік легендарнаму заснавальніку горада
Легенда пра асілка Менеска — заснавальніка горада — будзе выкарыстана пры стварэнні комплекса «Мінскае замчышча».
Пра гэта распавёў намеснік начальніка архітэктурнай майстэрні УП «Мінскпраект» Сяргей Багласаў. Легенда сцвярджае, што волат Менеск у старадаўнія часы збудаваў мост з млыном на Свіслачы. Па начах Менеск перамяшчаў па рацэ свой млын і збіраў дружыну, з якой потым і заснаваў горад, названы ў яго гонар Менск (Менеск).
Гісторыкі высветлілі, што ў XI‑XII стагоддзях сапраўды былі распаўсюджаныя такія млыны: два чаўны злучаліся паміж сабой драўлянай канструкцыяй з колам і прывадамі да жорнаў. Гэта збудаванне мацавалася да моста або ставіліся на якары, а вада круціла кола і жорны. Па меры неабходнасці млын, адлучыўшы ад моста, перапраўлялі ў іншае месца, а на зіму ў затоку.
Сталічныя архітэктары вырашылі выкарыстаць гэты вобраз у сваёй працы: ад Мінскага замчышча ў пачатку праспекта Пераможцаў будзе перакінуты пешаходны мост праз Свіслач да Траецкага прадмесця.
Складовай часткай моста стане экспанат «плывучы вадзяны млын», навеяны легендай аб узнікненні Мінска. На памосце паміж ладдзямі мяркуецца ўсталяваць скульптурную кампазіцыю, які паказвае волата Менеска, які прапануе гараджанам мяшок мукі, і дружынніка з кап’ём.