Ці атрымаецца ў беларусаў з літоўцамі блакбастэр пра Грунвальд?
23.11.2009 12:40
—
Новости Культуры
У ліпені 2010 года ў Беларусі, Літве і Польшчы будуць адзначаць 600-годдзе легендарнай перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над Тэўтонскім ордэнам ў Грунвальдскай бітве. Адным з вянцоў святкаванняў мае стаць стварэнне маштабнага літоўска-беларускага мастацкага фільма аб гераічнай старонцы нашай супольнай гісторыі.
"Грунвальдская бітва" (1878) Яна Матэйкі. Фота Wikipedia |
Не хапіла грошай — запрасілі беларусаў
Здымкі мастацкай стужкі пра Грунвальд (па-літоўску — Жальгірыс) — ідэя літоўская. Яшчэ некалькі гадоў назад нашы суседзі абвясцілі конкурс праектаў поўнаметражных фільмаў у межах адзначэння 1000-годдзя першай летапіснай згадкі Літвы. Сярод 12 заяўленых работ перавагу атрымаў менавіта “грунвальдскі праект”. Напэўна, і рэалізаваны ён быў бы ўласна літоўскімі сіламі, калі б не дзве прычыны: адсутнасць вялікіх сродкаў (паводле папярэдніх падлікаў, 17 млн літ), і эканамічны крызіс. Гэтак, у траўні партал DELFI.lt са спасылкай на прадзюсара фільма Арунаса Стошкуса паведаміў, што запланаваныя здымкі фільма “Грунвальд — дзень жалеза” адкладзены на нявызначаны час.
Аднак на пачатку кастрычніка міністр культуры Беларусі Павел Латушка заявіў, што падчас сустрэчы з літоўскім калегам Рымігіюсам Вілкайцісам у Белавежскай пушчы была дасягнутая дамоўленасць аб падрыхтоўцы супольнага беларуска-літоўскага кінапраекту з агульным бюджэтам каля 6 млн долараў.
Праз колькі тыдняў пра гатоўнасць гісторыкаў і кінематаграфістаў дзвюх краін пачаць сумесную працу над “Грунвальдам” паведаміў і Вілкайціс: "Мы вырашылі, што ў дадзенай эканамічнай сітуацыі, калі выразна бракуе сродкаў, будзе цалкам рэалістычнай творчая супраца з беларусамі”, дадаўшы, што апроч гэтага існавала праблема з аўтарам і праваўладальнікамі першапачатковага сцэнара.
Як расставяць акцэнты?
Аднак і тут ёсць колькі нюансаў. Па-першае, скончыць працу да юбілею ў наступным годзе адназначна не
Кадры з фільма "Крыжаносцы". Фота kinomaniaki.com |
паспеюць.
Па-другое, апроч фінансавага складніка ёсць яшчэ і ідэалагічны, а менавіта розная інтэрпрэтацыя беларусамі і літоўцамі гісторыі ВКЛ. На думку Латушкі, задача няпростая, бо сцэнар павінен адлюстроўваць погляды на бітву абодвух бакоў. Не выключыў разыходжанні і Вілкайціс, дадаўшы, праўда, што пры папярэднім абмеркаванні ацэнкі адмыслоўцаў дзвюх краінаў наўздзіў супалі.
Па-другое, апроч фінансавага складніка ёсць яшчэ і ідэалагічны, а менавіта розная інтэрпрэтацыя беларусамі і літоўцамі гісторыі ВКЛ. На думку Латушкі, задача няпростая, бо сцэнар павінен адлюстроўваць погляды на бітву абодвух бакоў. Не выключыў разыходжанні і Вілкайціс, дадаўшы, праўда, што пры папярэднім абмеркаванні ацэнкі адмыслоўцаў дзвюх краінаў наўздзіў супалі.
Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў называе супольнае кіно пра Грунвальд плённай ідэяй, якую можна ажыццявіць, дасягнуўшы кансенсусу ў ацэнцы сілаў, што ўдзельнічалі ў бітве з боку ВКЛ. Аднак, паколькі фільм будзе прысвечаны канкрэтнай гістарычнай падзеі, ён лічыць, што акцэнты мусяць быць расстаўлены даволі дакладна.
“Рэч у тым, што літоўская гістарыяграфія дагэтуль сцвярджае, што гэта была перамога літоўскай і польскай зброі. Натуральна, літоўцы робяць акцэнт, што ледзь не галоўную ролю ў трыумфе адыгралі яны, тое тычыцца і палякаў, — распавёў TUT.BY Арлоў. — Па-першае, трэба сказаць, што гэта была агульная перамога ВКЛ і Польскага каралеўства. Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца што да канкрэтнага колькаснага ўдзелу ў бітве. Аднак дакладна вядома, што крыжакі выставілі на бітву 51 харугву (полк). Столькі ж прывёў польскі кароль Ягайла. ВКЛ выставіла 40 харугваў на чале з князем Вітаўтам.
Абсалютная большасць іх прыйшла з беларускіх земляў. Пра гэта сведчаць крыніцы. Сярод гэтых харугваў былі: Амсціслаўская, Аршанская, Ашмянская, Берасцейская, Быхаўская, Ваўкавыская, Віцебская, Гарадзенская, Драгічынская, Друцкая, Клецкая, Кобрынская, Крычаўская, Крэўская, Лідская, Лукомльская, Магілёўская, Мельніцкая, Менская, Навагародская, Пінская, Полацкая, Слонімская, Слуцкая, Смаленская, Старадубская, Тураўская і іншыя”.
Абсалютная большасць іх прыйшла з беларускіх земляў. Пра гэта сведчаць крыніцы. Сярод гэтых харугваў былі: Амсціслаўская, Аршанская, Ашмянская, Берасцейская, Быхаўская, Ваўкавыская, Віцебская, Гарадзенская, Драгічынская, Друцкая, Клецкая, Кобрынская, Крычаўская, Крэўская, Лідская, Лукомльская, Магілёўская, Мельніцкая, Менская, Навагародская, Пінская, Полацкая, Слонімская, Слуцкая, Смаленская, Старадубская, Тураўская і іншыя”.
Арлоў кажа, што ўкраінскімі паводле свайго складу былі 5 харугваў, а з этнічна балцкіх земляў ў гістарычных хроніках згадваецца ўсяго адна — Ковенская. “Як не круці, нашых продкаў было там значна больш, чым балтаў. Гэта значыць, што войска князя Вітаўта было пераважна славянскім, “літоўскім” — у гістарычным, а не сучасным сэнсе гэтага слова. Гэта павінны прызнаць нашы літоўскія сябры і ўлічыць стваральнікі фільма”, — перакананы аўтар гістарычных бестсэлераў.
Вядома таксама, што літоўцы разглядалі магчымасць супрацоўніцтва ў стварэнні кінапраекту з палякамі. Менавіта польскі погляд на гэтую гістарычную падзею стаў асновай у папярэднім фільме пра Грунвальд — стужцы Аляксандра Форда "Крыжаносцы" 1960 года, дзе літоўцы былі паказаны “храбрымі дзікунамі ў мядзведжых скурах”. Беларуская пазіцыя тады наогул не была прадстаўлена.
Паводле ранейшай інфармацыі, асновай сюжэтнай лініі стане лёс двух стрыечных братоў — польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Прычым, адна з асноўных умоў літоўцаў — каб ролю Вітаўта выконваў іх актор.
"У стадыі перамоваў"
Што да рэжысёра, літоўцы прапанавалі як варыянт парную працу прадстаўнікоў дзвюх краінаў. Ад Літвы ідзецца пра 50-гадовага Раймундаса Баніоніса, выпускніка маскоўскай кінематаграфічнай школы. Якая кандыдатутра разглядаецца ад Беларусі — невядома. На “Беларусьфільме” карэспандэнту TUT.BY паведамілі, што пакуль ўсё знаходзіцца на стадыі перамоваў. Невядома таксама, хто з айчынных літаратараў і гісторыкаў будзе удзельнічаць у напісанні сцэнара.
Карэспандэнт TUT.BY пацікавіўся ва Ўладзіміра Арлова, паводле сцэнароў якога зняты пяць гістарычных дакументальных стужак, ці пагадзіўся б ён паўдзельнічаць у стварэнні “Грунвальду”, калі б “Беларусьфільм” зрабіў яму адпаведную прапанову?
“Мой раман з нашым кіно не склаўся. У 90-я гады я атрымліваў прапановы, напісаў некалькі сцэнарыяў, але ўсё сканчалася тым, што падпісаныя дамовы не выконваліся “Беларусьфільмам”, у тым ліку з ідэалагічнай прычыны. На верхніх эшалонах тыя праекты разварочвалі: “Гэта не наш аўтар”. Таму, думаю, цяжар папярэдняга няўдалага супрацоўніцтва не дазволіў бы мне пагадзіцца цяпер. Апроч гэтага ёсць аўтары больш дасведчаныя ў кінасцэнарнай справе”, — рэзюмаваў аўтар.
Здымаць эпапею няма каму?На думку кінакрытыка Антона Сідарэнкі, пра перспектыўнасць праекту цяжка сказаць нешта канкрэтнае, не ведаючы сцэнара і маштабу пастаноўкі.
“Калі гэта фільм маштабу гістарычных эпапей, якія здымаліся ў 1960-70 гады, дык у нас цяпер няма такой асобы, якая была б здольная яго адужаць. Баюся, у Літве таксама, — адзначыў эксперт у інтэрв’ю TUT.BY. — Каб “пацягнуць” падобны праект, трэба мець вялікі досвед маштабных здымак, батальных сцэн. Я ведаю беларускага рэжысёра, які мог бы заняцца фільмам пра Грунвальд. Але, на жаль, ён ужо не зможа гэта зрабіць. Гэта Міхаіл Пташук. З цяперашніх рэжысёраў, думаю, можа атрымацца ў Вячаслава Нікіфарава”.
Што да анансаванага бюджэту стужкі ў $6 млн, Сідарэнка лічыць яго “вельмі сціплым, калі плануецца паказаць бітву з сучаснымі спецэфектамі”, аднак пры гэтым кажа, што рэалізоўваць яго трэба стопрацэнтова: “Нам неабходна ко-прадукцыя з нашымі суседзямі для таго, каб стварыць цікавае кіно, якое выйдзе за межы Беларусі”.
Цікава, што месяц назад гендырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін ўшчэнт раскрытыкаваў прафесійны узровень айчынных кінарэжысёраў.
Цікава, што месяц назад гендырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін ўшчэнт раскрытыкаваў прафесійны узровень айчынных кінарэжысёраў.
"Шчыра кажучы, у нас мала добрых рэжысёраў. Прафесійных дзір у кожным рэжысёры, які скончыў нашу ўслаўленую, з дазволу сказаць, акадэмію, — неабмежаваная колькасць. Яны не ўмеюць працаваць з акторамі, яны малаадукаваныя ў гісторыі кінамастацтва. Яны не ўяўляюць, якое значэнне для прафесіяналізму мае неабходнасць глядзець кіно выбітных майстроў”, — цытавала Замяталіна БЕЛТА.