Аўтабаны і менестрэлі, або сеанс масавай музычнай медытацыі

Источник материала:  
16.11.2009 11:37 — Новости Культуры

Аўтабаны і менестрэлі, або сеанс масавай музычнай медытацыіі
Аўтабаны і менестрэлі, або сеанс масавай музычнай медытацыі
Этна-трыа «Тройца» не збаялася грыпу, як і адданыя прыхільнікі творчасці гурта. 15 лістапада ў нядзелю вялікая зала «Казы» была поўная людзей.

Апошні перад канцэртам тыдзень захоўваў трывожную інтрыгу: ці не адмовіцца ўслед за расійская папсовай зоркай Валерыяй наша «Тройца» ад выступлення. Кірчук і кампанія, аднак, вірусаў не спужаліся і канцэрт далі.

Перад пачаткам вечару на ўваходзе ў залю ішоў бойкі гандаль кнігай Івана Кірчука «Аўтабаны і менестрэлі». Гэты своеасаблівы дзённік музычных вандровак па Еўропах і радзіме, надрукаваны паўтысячным накладам, разыходзіўся, як гарачыя піражкі.

Юбілейны канцэрт, названы як і кніга, здымаў тэлеканал АНТ, таму першымі на сцэну выйшлі Руслана Гасанава і Іван Вабішчэвіч.

Яны павіталі публіку, расказалі пра русалак і чараўнікоў ды абвесцілі пра пачатак канцэрта. Трыа музыкаў не прымусіла сябе чакаць. Зрэшты, забягаючы наперад, можна адзначыць, што ўсе ўбачаныя мной канцэрты гурта адбываліся без затрымак, строга пільнуючыся праграмы (Іван Кірчук любіць часта нагадваць, што гэта ў рэстаране можна замовіць песню, а ў іх — праграма).

Аўтабаны і менестрэлі, або сеанс масавай музычнай медытацыі
Аўтабаны і менестрэлі, або сеанс масавай музычнай медытацыі

Магчыма, гэта вынік вандровак па аўтабанах, але падаецца што праўда ўсё ж хаваецца ў іншым. Як сапраўдны шаман, чараўнік ад музыкі, цягам усяго выступу Кірчук трымае сваіх слухачоў у стане медытацыі.

Змяняючы кампазіцыю за кампазіцыяй, суправаджаючы іх нязменнымі нетаропкімі і нягучнымі каментарамі, лідэр «Тройцы» нібы заварожвае залу — не дае зусім занурыцца ў медытатыўнае сненне, але і ў скокі не пускае, своечасова робячы перапынак на чарговую показку. А дапамагае яму ў гэтым асвятленне: па сцэне, сценах, столі, зачараваных тварах гледачоў пераліваюцца колеры — зялёны, жоўты, сіні, памаранчавы, фіялкавы, чырвоны…

І вось што дзіўна: наколькі былая цэкоўская зала непрыстасаваная да рок-канцэртаў, настолькі яна, напоўненая даверху колерамі і гукамі, амаль ідэальна пасуе музычным сеансам «Тройцы».

У нядзелю прагучалі новыя творы калектыву, песні, што не выконваліся раней на жывых канцэртах, а таксама кампазіцыі з апошніх двух альбомаў.

Кірчук не адмовіў сабе падражніць прыхільнікаў «цяжкай» музыкі, заявіўшы, што песні з апошняй плыткі «Жар-жар» занадта цяжкія, а таму прагучаць у акустычным варыянце. Што ж, можа, калі і пачуем ад «Тройцы» на якім сярэднявечным фэсце колькі музычных эксперыментаў у стылі польскага «Open Folk».

←Получить пригласительные на детское "Евровидение" в Киеве зрители смогут с 18 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика