Перадюбілейныя падсумаванні
12.11.2009
—
Новости Культуры
![Перадюбілейныя падсумаванні](http://www.21.by/pub/news/2009/11/1258363502320353.jpg)
Пішуцца яшчэ і вершы. Сабралася іх даволі многа. Паводле складзенай мной бібліяграфіі, толькі ў “Ніве” апублікаваў іх нешта звыш 2500. У беларускім і польскім асяродках правёў каля тысячы аўтарскіх сустрэч.
Мы тут, у Польшчы, трымаемся сваёй беларускасці згуртавана. Дружна адсвяткавалі пяцідзесяцігоддзе нашай арганізацыі — Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Выдаём па меры магчымасці зборнікі паэзіі і прозы. Выйшаў з друку ўжо трынаццаты том штогоднага альманаха “Тэрмапілы”, які рэдагуе прафесар Ян Чыквін.
Ваяводская бібліятэка ў Беластоку нядаўна выдала ў маім перакладзе дзве польска-беларускія анталогіі для дарослых і дзяцей: “Гнёзды слоў — словы гнёздаў” і “Вершы з-над Нарава і Нёмана”. Вершы гродзенскіх паэтаў перакладаў на польскую мову, а польскамоўных паэтаў Падляшша — на беларускую. У суме атрымалася нешта каля 190 твораў.
У канцы хачу выказаць адно пажаданне: было б добра, каб Саюз пісьменнікаў Беларусі прысылаў з Мінска і Гродна нам, на Беласточчыну, больш літаратурных матэрыялаў, новых выданняў.
Віктар Швед, г. Беласток, Польшча