Японскае анімэ пра Вялікую айчынную
Першы атрад (Fâsuto sukuwaddo)
Японія — Расея — Канада, 2009, каляровы, 55 хв
Рэжысёр: Ёсіхару Асіна
Жанр: Містыка‑вайсковае анімэ паводле сцэнару Міхаіла Шпрыца і Аляксея Клімава
Адзнака: 6,5 (з 10)
1942 год. Каб перамагчы ў вайне чарнакніжнікі з «Ананэрбэ» выклікаюць на дапамогу дух барона фон Вольфа з арміяй лютых прывідаў. Але піянерка Надзя пад кіраўніцтвам генерала Бялова адпраўляецца ў замагільны свет знайсці сяброў, замардаваных нацыстамі. Адноўлены Першы атрад у чырвоных гальштуках ірвецца ў бой…
Пастаўлены інтэрнацыянальнай камандай містыка‑вайсковы мультфільм — цікавы міжкультурны гібрыд.
Гэта анімэ, намаляванае японцам і па японскім канонам. Менавіта ў анімэ дзейнічаюць школьніцы‑забойцы, сакрэтныя акультныя атрады змагаюцца з прывідамі, а катана — лепшая зброя супраць шпэці.
З іншага боку, падзабытыя сёння піянеры‑героі — гэта савецкія дзеткі‑самураі.
Піянерская анімацыя спалучае савецкія агітплакаты і японскі дэманізм.