Гравюру Браўна і Гогенберга з выявай Гродна ад 1575 г. выставілі на інтэрнэт-аўкцыён

Источник материала:  
12.11.2009 13:41 — Новости Культуры

Выдадзеная ў Кёльне ў зборніку відаў, планаў і праспектаў найважнейшых еўрапейскіх гарадоў «Civitates Orbis Terrarum» гравюра пакуль не знайшла гаспадара.

Гравюру Браўна і Гогенберга з выявай Гродна ад 1575 г. выставілі на інтэрнэт-аўкцыён

Гравюру Браўна і Гогенберга з выявай Гродна ад 1575 г. выставілі на інтэрнэт-аўкцыён
Аўкцыён скончыўся няўдачай.

На інтэрнэт-аўкцыёне з 13 кастрычніка па 12 лістапада 2009 году выстаўлялася гравюра Браўна і Гогенберга з выявай Гродна. Пакуль што няўдала. Паводле прадаўца гравюры, яна была ўзятая з другога тому (1575 г.) кнігі «Civitates Orbis Terrarum», выдадзенай Браўнам і Гогенбергам у Кёльне — знакамітага збору больш чым 500 відаў, планаў і праспектаў найважнейшых еўрапейскіх гарадоў. Выява памерам 485 × 305 мм + палі з’яўляецца спрошчанай копіяй гравюры Цюндта 1568 г. На гравюры намаляваны панарамны від Гродна са сцэнай прыёму маскоўскага пасла на пярэднім плане. Стартавая цана складала 2 мільёны 700 тысяч рублёў, бліц-цана, па якой лот аддаваўся без таргоў — 2 мільёны 900 тысяч рублёў. Набытая гравюра нібыта ў аднаго з нямецкіх аўкцыённых дамоў.

Выклікаюць цікавасць умовы дастаўкі і аплаты лота. Так, атрымаць гравюру пакупнік можа толькі па пошце. Перадача з рук у рукі асабіста выключаная, як і высылка за мяжу. Разлік наяўнымі асабіста з прадаўцом пры атрыманні лота выключаны, як і безнаяўны разлік, і поўная перадаплата да адпраўкі лота па пошце, і накладзены плацеж пры атрыманні лота на пошце.

Продаж гравюраў з выявай Гродна часоў эпохі Адраджэння стаў другім па ліку за апошнія гады. Летам 2008 г. у Варшаве на аўкцыёне антыкварных прадметаў была прададзеная за $44000 гравюра Цюндта 1568 г. з выявай Гродна. Той лот апынуўся не па кішэні для гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею, гравюру набыў польскі калекцыянер. Гэтым разам музей не прымаў удзелу ў таргах. «Мы маем чатыры копіі гравюраў Браўна з выявай нашага гораду», — патлумачыў дырэктар гісторыка-археалагічнага музею Юры Кітурка. Па яго словах, прызначаная на аўкцыёне цана вышэйпамянёнай гравюры Браўна і Гогенберга цалкам адпавядае рэчаіснасці.

←Японскае анімэ пра Вялікую айчынную

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика