Кіно па‑беларуску ў Варшаве

Источник материала:  
30.10.2009 11:43 — Новости Культуры

Варшаўская ініцыятыва «Вольная Беларусь» распачынае новы праект ‑‑ «Чацвер з кіно па-беларуску».

Першы паказ адбыўся 29 кастрычніка на сядзібе ініцыятывы (вул. Koszykowa 10/5). Пра гэты праект мы размаўляем з Мацеем Вільчынскім — сакратаром грамадскай арганізацыі «Вольная Беларусь».

Як узнікла такая ідэя і навошта гэта ў Варшаве?

МВ: У Варшаве есць шмат людзей, якія цікавяцца ўсім беларускім —культурай, мовай, музыкай. Шмат бывае людзей на канцэртах беларускіх гуртоў. Мы падумалі, што трэба прыдумаць нешта новае і неяк гэтых людзей заінтрыгаваць, так узнікла ідэя зрабіць «Чацвяргі з кіно па-беларуску».

А якія яшчэ праекты ў «Вольнай Беларусі» у распрацоўцы, планы на будучыню?

МВ: У найбліжэйшы час плануецца адкрыццё асяродку, які мы назвалі «Беларускі цэнтр» — мы хочам сабраць у адным месцы беларускія кніжкі, музыку, часопісы, газеты (напэўна звернемся і да НН, каб дасылалі да нас свае нумары). Каб чалавек, неважна ці паляк, ці беларус ці англічанін, мог прыйсці сюды пачытаць, пасядзець, паслухаць, папіць гарбаты, пагаварыць па-беларуску.

А як ідзе падрыхтоўка да наступнага, ужо традыцыйнага, канцэрту «Салідарнасць з Беларуссю»?

МВ: Мы рабілі ўжо першую арганізацыйную сустрэчу, прыйшло шмат новых людзей якія таксама хочуць дапамагаць. З аднаго боку было шмат палякаў — школьнікаў, студэнтаў, з іншага былі і беларускія студэнты. Прыйшло каля 20 новых асобаў. Канкрэтнай канцэпцыі канцэрту пакуль няма — яна ў распрацоўцы, але напэўна будуць і польскія і беларускія гурты. Далей мы падзелімся на групы, кожная з якіх будзе мець сваё заданне. Нехта займаецца піярам, нехта артыстамі, нехта тэхнічнай арганізацыяй і гд.

Як бы ты заўважыў, як змяняецца цікавасць да беларускай тэматыцы?

МВ: Ну калі казаць па канцэртах то на апошні канцэрт прыйшло меньш людзей чым раней — каля 5 тысяч, але гэта напэўна толькі з‑за надвор’я. Было вельмі халодна, увесь час йшоў дождж. А калі аб сустрэчах, то прыходзіш на арганізацыйную сустрэчу і бачыш там 25‑30 чалавек, мне здаецца, што гэта нядрэнна. На апошнюю акцыю 16 верасня прыйшло шмат беларусаў з праграмы Каліноўскага, агулам таксама было каля 25 чалавек. Канешне, найбольшы ўсплеск цікавасці быў у 2006, але не заўседы трэба ваяваць, трэба яшчэ і працаваць.

←Фэст у гонар Сыса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика