Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адбудзецца ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць).
На радзіме братоў Каліноўскіх 14‑ты год запар памкнуцца людзі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі.
Традыцыйна мерапрыемства арганізоўваецца стараннямі грамадскіх актывістаў і, па словах кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргея Мальчыка, прыцягвае ўвага ў першую чаргу нацыянальна‑свядомых грамадзян Беларусі.
Сёлета Дзень памяці паўстанцаў пройдзе 25 кастрычніка.
Кастусь Каліноўскі — кіраўнік нацыянальна‑вызваленчага руху ў Беларусі супраць царызму ў 1863‑1864 гадах. Ён са сваімі аднадумцамі імкнуўся прыцягнуць сялян да барацьбы за волю, зямлю і народаўладдзе, заклікаў таксама да стварэння самастойнага беларускага ўрада, незалежнага ад Расеі і Польшчы. Падчас паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 56 баёў з царскімі войскамі, але ўжо да верасня 1863 гады паўстанне было падушана. 128 чалавек, у тым ліку Каліноўскі, былі пакараны.