Далей ад саветаў - бліжэй да мовы
05.09.2009 09:22
—
Новости Культуры
"Роднае слова! Ты — акраса нашага жыцця — iснавання. Ты жывеш i жыцiмеш як дзiвосны скарб беларусаў i ўсёй Славii, як найчысцейшая крынiца, што наталяе смагу славянскай першароднасцi, яе вытокаў".
Так гаворыць пра беларускую мову Павел СЦЯЦКО, доктар фiлалагiчнах навук, прафесар, выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь, заснавальнiк кафедры беларускага i тэарэтычнага мовазнаўства ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы. У яго скарбонцы на сёння 530 публiкацый, у тым лiку 36 кнiг (манаграфii, слоўнiкi, навучальныя дапаможнiкi i падручнiкi), па якiх вучацца студэнты каледжаў, ВНУ, усе, хто цiкавiцца мовазнаўствам не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi. I яшчэ тры кнiгi павiнны выйсцi ў гэтым навучальным годзе — "Беларуска-руска-англiйска-нямецкi фiзiчны слоўнiк", "Нарысы культуры мовы" i "Прозвiшчы Гродзеншчыны".
Напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства з iм, першым у гiсторыi доктарам навук у галiне беларускай дэрывалогii (навукi пра словаўтварэнне), стваральнiкам навуковай школы "Словаўтварэнне ў славянскiх i германскiх мовах", якi падрыхтаваў пятнаццаць кандыдатаў i аднаго доктара навук, сустрэўся карэспандэнт "Звязды".
— Павел Уладзiмiравiч, як пачаўся ваш шлях да беларускай мовы?
— Я нарадзiўся ў Заходняй Беларусi, у вёсцы Грабава Зэльвенскага раёна, дзе ў той час панавала польская мова. I ў нас школа была польская, вучылi па-польску. Але ўсе размаўлялi па-беларуску. I яшчэ такая адметнасць. Мая мацi падчас Першай сусветнай вайны жыла ў Расii, у Iванава-Вазнясенску, i калi прыехала дахаты, то расказвала нам байкi i пра розныя здарэннi па-руску. Таму ў мяне ўзнiкла такое адчуванне, што я павiнен ведаць усе мовы. I рускую, паколькi мацi казкi на ёй расказвала, i польскую, бо на ёй у школе вучыўся. Але найлепш — беларускую.
— Цi праўда, што ў хлопчыка Паўла Сцяцко выявiлiся незвычайныя здольнасцi да навучання i ён у пяцiгадовым узросце пайшоў у школу?
— Старэйшыя за мяне браты вучылiся ў Грабаве ў другiм i трэцiм класах. А мне не было чаго рабiць на хутары, i я чытаў iх падручнiкi. У школе сапраўды пачаў вучыцца з пяцi гадоў. Месяц правучыўся ў першым класе — перавялi адразу ў другi. На выдатна скончыў i трэцi клас, але мяне... пакiнулi на другi год. Таму што палiтыка ў дачыненнi да беларусаў была такая, каб пасля пачатковай школы мог ужо iсцi на працу. А для гэтага два гады трэба было сядзець у трэцiм класе, тры гады — у чацвёртым. Мяне гэта страшэнна абурала. Другагоднiкам я толькi i займаўся, што задачкi некаторыя рашаў. Потым з трэцяга класа адразу перайшоў у пяты, з пятага — у сёмы.
Пасля заканчэння Дзярэчынскай няпоўнай сярэдняй школы паступiў у Ваўкавыскае педвучылiшча. Тады, у 1946—1949 гады, амаль усё выкладанне, за выключэннем рускай мовы i лiтаратуры, iшло па-беларуску. У нас быў цудоўны выкладчык роднай мовы Навiцкi. Прыязджаў да нас на сустрэчу мiнiстр Саевiч — таксама гаварыў па-беларуску.
Дарэчы, у вучылiшчы мяне празвалi прафесарам, паколькi я добра вучыўся i быў для аднакурснiкаў — былых франтавiкоў, кажучы сучасным словам, рэпетытарам, рыхтаваў iх да адказаў. Таму, пэўна, i ўзнiкла такая ахвота стаць настаўнiкам.
Актыўна ўдзельнiчаў у навуковай працы, у зборы лексiчнага матэрыялу для "Дыялекталагiчнага атласа беларускай мовы". А калi закончыў на выдатна iнстытут, то мяне пакiнулi працаваць на кафедры беларускай мовы i лiтаратуры. Там я экстэрнам здаў экзамены ў аспiрантуру Iнстытута мовазнаўства Акадэмii навук БССР, дзе дырэктарам быў Кандрат Крапiва. Ён потым быў першым апанентам на абароне маёй кандыдацкай дысертацыi па народнай лексiцы Зэльвеншчыны. А другiм апанентам быў загадчык кафедры беларускай мовы Мiнскага педагагiчнага iнстытута Фёдар Янкоўскi, якi i запрасiў мяне на працу.
Потым загадваў кафедрай рускага, агульнага i славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржунiверсiтэта iмя Францыска Скарыны, стварыў кафедру беларускага i тэарэтычнага мовазнаўства ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы, чытаў спецкурсы па словаўтварэннi i параўнальнай граматыцы славянскiх моў у Варшаўскiм унiверсiтэце...
— Як можна вызначыць сярод славянскiх моў месца беларускай?
— Наша мова настолькi адметная, у ёй столькi агульнаславянскага багацця! У нашай моўнай культуры захавалiся яшчэ элементы старажытнасцi, стараславяншчыны. Недарэмна параўноўваюць: сучасная руская мова стала абслугоўваць дзяржаўныя iнтарэсы толькi ў ХIХ стагоддзi. А наша мова была дзяржаўнай з XV па XVII стагоддзе. Альбо вазьмiце "Толковый словарь живого великорусского языка" Даля. Ён там змясцiў, можа, больш за трыццаць працэнтаў беларускiх слоў.
Беларускую мову высока цэняць ва ўсiм свеце. У гэтым я пераканаўся, калi павышаў квалiфiкацыю ў Карлавым унiверсiтэце ў Празе. З якой пашанай адгукалiся пра беларускую мову мае калегi з самых розных краiн! Але мы яшчэ ўсё жывём у асяроддзi постсавецкiм i таму наша мова — гэта ў многiм беларуска-руская трасянка. У мяне шмат кнiг прысвечана гэтаму пытанню. І нават змены ў правапiсе, якiя нядаўна адбылiся, закранулi вельмi невялiкую частку таго, што нам трэба рабiць. Я думаю, што найперш нам трэба да родных каранёў звяртацца, а не да таго постсавецкага, па сутнасцi савецкага, якое руйнавала, нiвелiявала ўсе адметнасцi i беларускай мовы, i iншых.
Украiнцы, напрыклад, вельмi сур'ёзна ўзялiся за аднаўленне мовы. Альбо возьмем Казахстан. Там дзяржаўная мова — казахская, а руская выступае як афiцыйная. Працэнтаў на шэсцьдзясят тэлебачанне транслюе на дзяржаўнай мове. У нас жа сёння няма нiводнага беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала.
Павiнна быць i дакументацыя па-беларуску. Напрыклад, калi б у краме было напiсана "цукар", то людзi б i казалi: "Дайце мне цукру". Але ж там напiсана "сахар"... I калi ўсё скрозь па-руску, то людзi думаюць, што функцыя беларускай мовы — як ранейшай латынi цi царкоўнаславянскай мовы.
Беларускi народ, якi па сутнасцi трыста гадоў, я лічу, быў пад моўным уціскам (то польскім, то царскарасiйскім), настолькi прынiжаны псiхалагiчна, маральна, што ён глядзiць так: ага, як зверху скажуць — усё будзе добра. Вось такi дух i такая iдэя. Мы вельмi многае страцiлi за гэтыя трыста гадоў. Альбо як Хрушчоў заявiў на ганку ўнiверсiтэта: "Чым хутчэй людзi загавораць па-руску, тым хутчэй мы пабудуем камунiзм". Вось гэта ўсё адкладвалася ў галовах нашых дзядоў, бацькоў, а потым перадавалася iх дзецям...
— I тым не менш нядаўна на рэстаўрацыi старажытнага замка ўбачыўся са студэнтамi-валанцёрамi, для якiх, як падалося, модна, прэстыжна размаўляць па-беларуску. Што вы пажадаеце моладзi, усiм нашым землякам, якiя, так бы мовiць, у пачатку шляху да роднай мовы?
— З аднаго боку, безумоўна, павiнна быць вялiкая адданасць сваёй культуры, мове, нацыi, народу. Разам з тым, да гэтага iмкнення да адраджэння, аднаўлення свайго натуральнага, беларускага, павiнны прыхiльна ставiцца ва ўсiх адмiнiстрацыйных структурах — пачынаючы з сельсавета, раёна i канчаючы самым высокiм узроўнем.
Мы павiнны разумець, што без адраджэння нацыянальнай культуры, нацыянальнай мовы нацыя знiкае. А раз знiкае нацыя — няма i дзяржавы. Таму, каб дзяржава ўмацоўвалася, павiнна быць актыўнае адраджэнне i развiццё нашай культуры, мовы. З самага пачатковага да заключнага этапа адукацыi, у ВНУ, i наогул ва ўсiх сферах. А для гэтага, безумоўна, неабходна сур'ёзная дзяржаўная падтрымка.