У Вільні перапахаваюць Радзівілаў

Источник материала:  
12.08.2009 18:04 — Новости Культуры
З 3 па 5 верасня пройдзе цырымонія развітання з парэшткамі прадстаўнікоў княскага роду Радзівілаў і цырымонія іх перапахавання, перадае delfi.lt.

Цырымонія развітання пройдзе ў Вільні ў Палацы Радзівілаў (вул. Вільняус, 22). 5 верасня адбудзецца перапахаванне парэшткаў на Дубінгяйскім гарадзішчы. Урачыстае перапахаванне - частка праграмы святкавання 1000-годдзя Літвы.

Парэшткі васьмі прадстаўнікоў роду Радзвілаў былі знойдзеныя на Дубінгяйскім гарадзішчы ў 2004 годзе, і іх удалося ідэнтыфікаваць.

Сярод іх канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Лізавета; канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, яго сын Мікалай Радзівіл (1546-1589), Мікалай Радзівіл - унук М. Радзвіла Рудога, Януш Радзівіл (1579-1620).



←Встречать поезда на могилевском вокзале доверено бронзовому станционному смотрителю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика