Наш карэспандэнт даведаўся, як праходзіць уборачная ў ААТ «Жвіранка»

Источник материала:  
Наш карэспандэнт даведаўся, як праходзіць уборачная ў ААТ «Жвіранка»

камбайнер ААТ “Жвіранка” Міхаіл Грузд

Падчас сёлетняй уборачнай кампаніі ў ААТ “Жвіранка» на абмалоце зерневых і зернебабовых культур будуць задзейнічаны 9 адзінак камбайнаў. Усе яны прайшлі тэхнічны агляд, атрымалі адпаведны допуск. Першымі вывелі ў поле на ўборку азімага рапсу свае камбайны Міхаіл Грузд і Яўгеній Пятрашка. Першы працуе на КЗС-1218, а другі — на “New Holland”.
— На гэтым камбайне я працую трэці сезон, — кажа Міхаіл Грузд. — Перад пачаткам жніва я яго дэталёва перагледзеў, падрыхтаваў, таму пры абмалоце азімага рапсу тэхніка паказала сябе з найлепшага боку, адпрацавала без паломак. Цяпер пакрысе разам з іншымі механізатарамі прыступіў да абмалоту зерневых культур.
— Азімая пшаніца, з якой мы пачалі ўборку, у нас пасеяна на плошчы 540 гектараў, — тлумачыць галоўны аграном гаспдаркі Анатолій Заляціла. — Вясной мы яе падкармілі, таму чакаем добрага ўраджаю гэтай культуры. Яравыя зерневыя і рапс сёлета крыху горшыя. Свае адмоўныя карэктывы ўнесла надвор’е. Тым не менш, на большасці ўчасткаў палёў ячмень павінен даць нядрэнную ўраджайнасць. Сушыльны комплекс сельгаспрадпрыемства цалкам падрыхтаваны да прыёму збожжа новага ўраджаю. Папярэдне на ім мы прасушылі азімы рапс, цяпер завозім пшаніцу. Спадзяёмся на добрае надвор’е, якое дазволіць нам правесці жніво ў самыя аптымальныя агранамічныя тэрміны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика