Вялікі злёт «Альфа-рамэа»
26 і 27 чэрвеня ў Мілан з’едуцца
Мерапрыемства будзе праводзіцца для ўсіх аматараў маркі, незалежна ад таго, з’яўляюцца яны калекцыянерамі, сябрамі клубаў або ўладальнікамі мадэляў. Злёт будзе праходзіць у суботу і нядзелю, 26–27 чэрвеня, у Мілане — горадзе, дзе 24 чэрвеня 1910 году нарадзіўся брэнд Alfa Romeo.
Наведвальнікі злёту (чакаецца больш за 3 000 чалавек) будуць удзельнічаць у вялікім парадзе, які пройдзе 26 чэрвеня ў цэнтры Мілана. За некалькі гадзін да параду на цырымоніі будуць прадстаўленая скульптура, натхнёная знакамітай Alfa Romeo Disco Volante 1900 году.
Раніцай у нядзелю, 27 чэрвеня, усе зарэгістраваныя ўдзельнікі возьмуць удзел у шэсці, якое будзе знятае з верталёта. Калона аўтамабіляў
Узяць удзел у гэтым унікальным мерапрыемстве вельмі проста: дастаткова зарэгістравацца на сайце www.alfisti.com і запоўніць спецыяльную форму, якая змяшчаецца ў раздзеле, прысвечаным стагоддзю брэнду. Усе, хто заявіць пра свой удзел і прыедзе на злёт са сваімі «альфамі», атрымаюць адмыслова падрыхтаваны для гэтай нагоды «набор да стагоддзя
moto.pl