У Ню-Ёрку зьелі Лукашэнку

Источник материала:  
31.08.2013 14:31 — Новости Мира


30 жніўня ў Ню-Ёрку мясцовыя беларусы павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь ягоным днём народзінаў незвычайным чынам: яны падзялілі на кавалкі і зьелі вялікі торт зь ягонай выявай.

Акцыя была арганізаваная ню-ёркскай арганізацыяй “Беларусы ў выгнаньні”, да якой далучыліся сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Беларуска-Амэрыканскага Альянсу “Пагоня”.

Прысутныя на мерапрыемства беларускія эмігранты ня здолелі самі адолець вялізны торт, сьпечаны ў адной зь італьянскіх кандытарскіх Ню-Ёрку, і таму прапаноўвалі ўсім прахожым далучацца да сьвяткаваньня, што тыя ахвотна рабілі, бо торт з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча быў надзвычай смачны.



←Белорусские сигареты лидируют на черном рынке Литвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика