Прэзыдэнты: хто вышэйшы?

Источник материала:  
29.08.2012 19:03 — Новости Мира

Прэзыдэнты: хто вышэйшы?

           


Асабістае жыцьцё чалавека ў дэмакратычных краінах ахоўваецца законам. Тое ж тычыцца і стану ягонага здароў’я. Іншая справа — публічныя асобы, тым больш — кіраўнікі дзяржаваў — тут таямніцаў не застаецца.

Так, у Злучаных Штатах Амэрыкі рэгулярна публікуюцца вынікі мэдычнага абсьледаваньня прэзыдэнта, большасьць фізіялягічных парамэтраў знаходзяцца ў адкрытым доступе. У тым ліку — і рост.

Псыхолягі дыскутуюць адносна ўплыву чалавечага росту на ягоныя паводзіны і самаацэнку, аднак наўрад ці рост чалавека можа неяк істотна ўплываць на ягоныя палітычныя здольнасьці ці ступень ягонага дэмакратызму. Так, Уінстан Чэрчыль і Ўладзімер Пуцін былі прыблізна аднолькава росту (168 і 170 адпаведна), як і Барыс Ельцын (188) і Фідэль Кастра (190), а Напалеон і дэ Голь істотна розьніліся (168 і 196). Затое ступень даступнасьці гэтай інфармацыі можа сьведчыць і пра дэмакратычнасьць кіраўніка ці ягоных афіцыйных прадстаўнікоў.

І калі прэсавая служба прэзыдэнта Малдовы Нікалае Цімофці адразу назвала рост свайго патрона (176), дык даведацца дакладны рост прэзыдэнтаў Армэніі, Таджыкістану і Ўзбэкістану нам не ўдалося. Меркаваць пра гэта даводзіцца з суб’ектыўных ацэнак калег-журналістаў ("Рост Саргесяна як у Мядзьведзева", "Карымаў выглядае аднаго росту з Назарбаевым", "Аліеў такі як Лукашэнка, можа крыху вышэйшы", "Рахмон прыблізна такі, як Лукашэнка".

Між іншым, рост Аляксандра Лукашэнкі таксам афіцыйна не падаецца — мы скарысталіся дадзенымі агенцтва Інтэрфакс.

Прэзыдэнты: хто вышэйшы?

←Правительство Молдовы одобрило ратификацию Договора о зоне свободной торговли СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика