Мільён палякаў выязджае на маёўку
30.04.2011 22:28
—
Новости Мира
Мільён палякаў выязджае на маёўку
Польскае радыё для замежжаСёлета палякі абралі адпачынак у сваёй краіне, а гэта добрая навіна й высокія даходы для турыстычнай, транспартнай і гастранамічных галінаў, піша газета „Rzeczpospolita”.
Больш за мільён працаўнікоў узялі сабе адпачынкі адразу пасьля Велікодных сьвятаў, альбо бяруць адпачынак адразу пасьля доўгіх травеньскіх выходных. Частка людзей едзе ў Рым на бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ, частка едзе ў свае горы, на мора ці мазурскія азёры.
А такія доўгія выходныя зусім не азначаюць застою для эканомікі, наадварот, толькі гандлёвы абарот можа скласьці ад 1 да 1,5 млн. злотых.
Высокім прыбыткам могуць цешыцца прадстаўнікі турыстычнай, гастранамічнай й паліўнай галіны, а таксама розныя транспартныя перавозчыкі.
У сваю чаргу прадпрыемствы, якія па розных прычынах вымушаныя абмежаваць вытворчасьць, выкарыстаюць дзеля гэтага менавіта доўгую маёўку, напрыклад, аўтамабільная фабрыка Toyota ў Ельчу-Лясковіцах, якая спыніла працу ў сувязі з недахопам японскіх запчастак. Вытворчасьць будзе ўзноўленая 4 траўня.