ЗША даюць афіцыйнаму Мінску «некалькі дзён»

Источник материала:  
15.01.2011 12:52 — Новости Мира
ЗША даюць беларускім уладам некалькі дзён, каб адпусьціць затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску. У іншым выпадку будуць адноўленыя санкцыі ў поўным маштабе.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла ў Вільні прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Нэнсі МакЭлдані: «Калі арыштаваныя не будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас не будзе іншага выйсця, як лічыць іх палітзняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеянне якіх было прыпыненае». На пытанне ўдакладніць — як хутка такое можа здарыцца — амерыканская чыноўніца адказала: «Гэта пытанне некалькіх дзён».

Яна таксама ўдакладніла, што ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ЗША і Еўрасаюз будуць праводзіць узгодненую палітыку.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Польшча здзекуецца: польская змова? Месяц таму была расійская

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика