Time не паслухаўся ўласных чытачоў: Чалавекам года — 2010 стаў заснавальнік Facebook, а не WikiLeaks
Раней паведамлялася, што падчас
Аднак па традыцыі «Чалавека года» па версіі Time выбірае менавіта галоўны рэдактар гэтага часопіса. Пры гэтым Стэнджэл адзначыў, што Цукерберг і Асанж з’яўляюцца «двума бакамі адной манеты»: «Яны абодва выказваюць ідэю адкрытасці і празрыстасці.
Асанж лічыць свет поўным рэальных і ўяўных ворагаў, а Цукерберг бачыць яго поўным патэнцыйных сяброў»,— растлумачыў галоўрэд.
Традыцыя выбіраць «чалавека года» па версіі часопіса Time налічвае ўжо больш за 80 гадоў. Званне «чалавека года» рэдакцыя амерыканскага выдання штогод прысвойвае чалавеку або групе асобаў, якія зрабілі, па меркаванні штотыднёвіка, найбольш глыбокае ўздзеянне на сусветныя падзеі ў мінулым годзе.
У 2009 годзе Time назваў «чалавекам года» кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Бэна Бернанке, у 2008 годзе ім быў прызнаны амерыканскі лідар Барак Абама, а ў 2007 годзе — Уладзімір Пуцін, які тады быў прэзідэнтам РФ.
newsru.com