Рэспубліканцы не дадуць ЗША раззброіцца
17.11.2010 10:00
—
Новости Мира
Сэнату ня варта разглядаць пытаньне аб ратыфікацыі Дамовы аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў, знанай як Новы СТАРТ, сёлета. Пра гэта заявіў лідэр Рэспубліканскай парты ў Сэнаце ЗША па пытаньні ратыфікацыі Новага СТАРТу Джон Кіл.
Заява Кіла можа паслужыць адказам на высілкі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы паставіць новы СТАРТ на галасаваньне - да таго, як
Сэнат пачне працу ў абноўленым складзе, у якім Дэмакратычная партыя прэзыдэнта страціць канстытуцыйную большасьць.
Прэзыдэнты Расеі і ЗША падпісалі Новы СТАРТ 8 красавіка 2010 году. Рэспубліканская партыя ЗША выступае супраць дамовы, сьцьвярджаючы, што яна аслабіць абароназдольнасьць краіны.
Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабода»