Аун Сан Су Чжы не пойдзе на здзелку з уладамі дзеля свабоды
10.11.2010 14:26
—
Новости Мира
![]() |
daylife.com |
Раней ваенныя ўлады абяцалі вызваліць лідэрку апазіцыі, тэрмін хатняга арышту якой заканчваецца ў канцы гэтага тыдня, адразу пасля выбараў.
Аун Сан Су Чжы 14 з апошніх 20 гадоў правяла пад хатнім арыштам.На мінулых выбарах, першых за апошнія 20 гадоў, большасць галасоў (каля 80%) атрымала партыя, звязаная з кіроўнай у краіне ваеннай хунтай. Партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» Аун Сан Су Чжы байкатавала выбары.
Заходнія краіны і праваабарончыя арганізацыі ўжо заявілі, што выбары ў М"янме не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі