Выяўлена мутацыя свінога грыпу

Источник материала:  
10.11.2010 09:53 — Новости Мира
Сусветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што ў двух чалавек у ЗША выяўлены вірус H3N2.

Ён складаецца з элементаў трох ранейшых вірусаў.

«Але ён іншы паводле генетычнай структуры», — заявіў галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка. Вірус H3N2 Анішчанка назваў «мутацыяй грыпу свінога паходжання».

Раней медыкі заяўлялі, што свіны грып, выбух якога ў Паўночным паўшар’і быў адзначаны ў мінулы асенне-зімовы перыяд, не зведаў небяспечнай мутацыі.

Цяпер Генадзь Анішчанка кажа, што інфармацыя пра з’яўленне H3N2 «вельмі насцярожвае».


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Луценко обжаловал возбуждение против него уголовного дела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика