ЗША не прызналі выбараў у Азербайджане

Источник материала:  
09.11.2010 11:09 — Новости Мира
«Парламенцкія выбары ў Азербайджане былі мірнымі, але не адказвалі міжнародным стандартам», —

гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Філіпа Кроўлі.

Выбары ў Меджліс (парламент) Азербайджана адбыліся ў нядзелю. Па папярэдніх дадзеных, перамогу на іх атрымала кіруючая партыя «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»), якая атрымала больш за 70 месцаў. Усяго ў Меджлісе 125 мандатаў.

Сярод прычын, па якіх ЗША не могуць назваць выбары дэмакратычнымі, Кроўлі называе недастатковае асвятленне ў СМІ перадвыбарчай кампаніі розных кандыдатаў, абмежаванні права на свабоду слова і сходаў і недасканалы працэс рэгістрацыі кандыдатаў, які стварыў для ўдзельнікаў выбараў няроўныя ўмовы.

Міжнародныя назіральнікі заўважылі сур’ёзныя парушэнні працэдуры і ў дзень выбараў. У тым ліку напаўненне выбарчых скрыняў фальшывымі бюлетэнямі.

«Мы можам заклікаць азербайджанскі ўрад засяродзіцца на сумленным, празрыстым і дбайным разглядзе скаргаў, звязаных з выбарамі. Гэта неабходна, каб да адказнасці былі прыцягнутыя афіцыйныя асобы, падазраваныя ў фальсіфікацыі выбараў. Мы зноў заклікаем ўрад Азербайджана паважаць свабоду слова, сходаў і аб’яднанняў», — гаворыцца ў заяве.

Падзяліцца навіной: 
АП

←В Германии накаляется ситуация с перевозкой радиоактивных отходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика