Хунта «элегантна» перамагла на выбарах у М’янме

Источник материала:  
09.11.2010 10:27 — Новости Мира
Яна атрымала на выбарах 80% галасоў і зойме 188 са 196 месцаў у парламенце краіны. «Нацыянальная дэмакратычная сіла» і «Дэмакратычная партыя» прызналі сваю паразу. «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» выбары байкатавала.

Хунта «элегантна» перамагла на выбарах у М’янме
Адзін з самых жорсткіх рэжымаў у свеце карыстаецца на выбарах празрыстымі скрынямі, daylife.com

Гэта першыя выбары ў краіне пасля 1990 г., калі перамагла Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аунг Сан Су Чжы, аднак вайскоўцы не дазволілі ёй ўзначаліць краіну.

Партыя саюза, салідарнасці і развіцця цесна звязана з кіраўніком ваеннага ўрада генералісімуса Тана Швэ.

У памежных гарадах працягваюцца сутыкненні паміж урадавымі войскамі і прадстаўнікамі народнасці карэн. Не менш за 15 тыс. чалавек перайшлі мяжу М’янмы з Тайландам, ратуючыся ад гвалту, што распачаўся пасля выбараў.

Заходнія краіны і праваабарончыя арганізацыі ўжо заявілі, што выбары ў М’янме не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі.

Замежных назіральнікаў і журналістаў на выбары не пусцілі, а перад выбарамі абмежавалі Інтэрнэт.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Госдепартамент США призвал российские власти найти напавших на журналиста Кашина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика