Кіраўнічку «Белсата» ўзнагародзяць, нягледзячы на змены ва ўсходняй палітыцы Польшчы

Источник материала:  
09.11.2010 10:43 — Новости Мира
Рымашэўская-Гузы і «Белсат» атрымаюць прэмію імя Гедройця.

Вечарам 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца ўручэнне прэстыжнай узнагароды газеты «Жэчпасполіта» імя Ежы Гедройця. Узнагарода знаходзіцца пад патранатам прэзідэнта Польшчы і будзе ўручацца ўжо дзесяты раз — роўна столькі гадоў мінула з дня смерці Гедройця.

Штогод яе урачыста ўручаюць асобам, якія праявілі сябе ў грамадскім і палітычным жыцці Польшчы, умацоўвалі яе пазіцыі ў ЕС і развівалі адносіны з яе суседзямі.

Акрамя «Белсата» і Агнешкі Рымашэўскай-Гузы, намінацыю на ўзнагароду атрымалі іншыя выбітныя асобы. Сярод іх кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк, выдаўцы часопіса «Nowa Europa Wschodnia» Анджэй Бжазецкі і Малгажата Ноцунь, Войцех Дуда, рэдактар часопіса «Przegląd Polityczny».

Тым больш нечаканым выглядае тое, што узнагарода імя Гедройця будзе ўручаная менавіта Агнешцы-Рымашэўскай-Гузы.

Да існавання «Белсата», які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы, беларускія ўлады ставяцца непрыхільна і прэстыжная узнагарода для Агнешкі Рымашэўскай у нейкім сэнсе супярэчыць новай польскай усходняй палітыцы, пабудаванай на прагматызме.

Магчыма, выбар на карысць спадарыні Рымашэўскай паўплывала кансерватыўны характар «Жэчыпасполітай». Выданне адлюстроўвае хутчэй пазіцыі апанентаў Браніслава Камароўскага і Дональда Туска.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Мемуары Джорджа Буша-малодшага выйшлі ў свет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика