У Кітаі — перапіс насельніцтва
Улады спадзяюцца дзякуючы перапісу даведацца дакладную колькасць працоўных мігрантаў, якая, паводле некаторых ацэнак, складае каля 200 млн чалавек.
Самая вялікая складанасць — у тым, якім чынам лічыць мігрантаў, бо ў многіх з іх няма пэўнага месца жыхарства.Мяркуюць, што ў апошнія некалькі гадоў дзясяткі мільёнаў кітайцаў перасяліліся з сельскай мясцовасці ў гарады ў пошуках працы. Але многія з іх ператварыліся ў бамжоў і не могуць атрымаць сацыяльную дапамогу.
Некаторы час таму прэм’ер дзяржрады КНР Вэнь Цзябао адзначыў, што працоўныя мігранты заслугоўваюць лепшага абыходжання.
Яшчэ адна задача перапісу — высветліць, колькі дзяцей пражывае ў Кітаі, бо, як вядома, у гэтым пытанні афіцыйныя лічбы істотна ніжэйшыя за рэальныя.Праз жорсткія правілы кантролю над нараджальнасцю бацькі часта не рэгіструюць дзяцей, асцерагаючыся парушэння правілы «адна сям’я — адно дзіця».
Улады спадзяюцца пераадолець супраціў перапісу, абяцаючы знізіць штрафы для тых, хто добраахвотна прызнаецца ў рэальнай колькасці дзяцей. А самым бедным сем’ям будзе дазволена аплачваць штрафы ў растэрміноўку.
Па дадзеных апошняга перапісу 2005, колькасць насельніцтва ў Кітаі складала 1 млрд 295 млн чалавек.
ej.by