Ахмед Закаеў адмаўляе факт атрымання $10 млн ад Сораса

Источник материала:  
02.11.2010 11:09 — Новости Мира
Ахмед Закаеў абверг заяву аднаго з лідараў каўказскага падполля Доку Умарава аб тым, што ён атрымаў $10 млн ад Джорджа Сораса на правядзенне чачэнскага кангрэсу ў Польшчы.

Паводле яго словаў, «гэта не мае абсалютна нічога агульнага з рэчаіснасцю. Калі б такія фонды дапамагалі сёння чачэнскаму палітычнаму кіраўніцтву чачэнскага супраціву, сітуацыя ў свеце, у Еўропе, ваенная сітуацыя ў самой Чачні складалася б зусім па-іншаму», — адзначыў Закаеў у эфіры «Эха Москвы».

Паводле яго словаў, Умараў спрабуе зрабіць з Захаду ворага і дыскрэдытаваць яго дзейнасць.

«Гэта чарговая вельмі танная прапаганда па дыскрэдытацыі тых, хто сёння спрабуе дасягнуць міру ў Чачэнскай рэспубліцы менавіта палітычнымі метадамі, адмаўляючыся ад сілавых»,

 — сказаў Ахмед Закаеў.

Нагадаем, лідар падполля Каўказа Доку Умараў выступіў з заявай, у якой сцвярджаў, што дзейнасць кіраўніка ўрада непрызнанай Рэспублікі Ічкерыя фінансуецца амерыканскім мільярдэрам Джорджам Сорасам.

Падзяліцца навіной: 
КаМ

←Сестра Ющенко проиграла выборы в Хоружевке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика