Узровень беспрацоўя ў еўразоне дасягнуў рэкордных 10,1%
Згодна са звесткамі Еўрастата, беспрацоўе ў 27 краінах ЕС у верасні 2010 года склала 9,6% (у верасні 2009 года — 9,3%), застаўшыся на ўзроўні жніўня 2010 года.
У 27 краінах ЕС у верасні 2010 года былі беспрацоўнымі 23,109 млн. мужчын і жанчын, з іх 15,917 млн. — у зоне еўра. Колькасць беспрацоўных у параўнанні са жніўнем 2010 года ўзрасла на 71 тыс. чалавек (на 67 тыс. чалавек — у зоне еўра). У параўнанні з вераснем 2009 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 0,656 млн. чалавек (у зоне еўра — на 0,424 млн.).
Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя сярод дзяржаў — членаў ЕС былі зафіксаваныя ў Нідэрландах (4,4%) і Аўстрыі (4,5%),
а самыя высокія — у Іспаніі (20,8%), Латвіі (19,4% у другім квартале 2010 года), Эстоніі (18,6% ў другім квартале 2010 года) і Літве (18,2% у другім квартале 2010 года).
БелаПАН