Памёр былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер

Источник материала:  
28.10.2010 09:59 — Новости Мира
Былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер ва ўзросце 60 гадоў памёр ад сардэчнага прыступу ў горадзе Эль-Калафате на поўдні краіны.

Памёр былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер

Аргенцінай цяпер кіруе яго ўдава, Крысціна Фернандэс Кіршнер. Муж і жонка крытыкаваліся за перадачу ўлады ўнутры сям’і, спробы падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і выкарыстанне службовага становішча для асабістага ўзбагачэння.

***

Будучы прэзідэнт нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў, яго бацька быў швейцарскага паходжання, маці — харваткай.

Ён выйшаў на палітычную авансцэну пасля таго, як у 2001 г. Аргенціна пагрузілася ў цяжкі фінансавы крызіс,

і заслужыў ўдзячнасць суграмадзян за паспяховую барацьбу з беднасцю і беспрацоўем.

Кіршнер ўзначаліў дзяржаву 25 мая 2003 года. У 2007 годзе ён заявіў, што не будзе балатавацца зноў,

нягледзячы на падтрымку больш за 60% насельніцтва краіны.

Прэзідэнт пайшоў у адстаўку 28 кастрычніка 2007 г. у сувязі з выбраннем на гэтую пасаду яго жонкі.

Меркавалася, што Кіршнер будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2011 года.

***

Пасля сваёй адстаўкі Нестар Кіршнер скардзіўся на дрэннае здароўе, хоць і працягваў актыўна займацца палітыкай. Ён заставаўся дэпутатам аргенцінскага кангрэса і генеральным сакратаром Саюза паўднёваамерыканскіх нацый, пасярэднічаў ва ўрэгуляванні рэгіянальных праблем.

У лютым гэтага года Кіршнер перанёс аперацыю па выдаленні тромба з соннай артэрыі. У верасні яму была зробленая тэрміновая аперацыя ангіяпластыкі па аднаўленні праходнасці каранарнай артэрыі.

У сераду раніцай Нестар Кіршнер быў зноў дастаўлены ў лякарню, дзе і памёр у прысутнасці сваёй жонкі.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←В Пакистане в результате серии налетов беспилотников США уничтожены 14 боевиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика