ЕC патрабуе ад Сербіі знайсці Младзіча і Хаджыча

Источник материала:  
25.10.2010 15:21 — Новости Мира
Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся перадаць заяўку Сербіі на уступленне ў ЕС для разгляду Еўрапейскай камісіі.

Гэта першы крок на шляху далучэння Сербіі да ЕС. Афіцыйную заяўку Бялград падаў у снежні мінулага года. Цяперашняе рашэнне стала магчымым пасля таго, як сербскія улады пагадзіліся пачаць перамовы з уладамі Косава, якое абвясціла сваю незалежнасць.

Разам з тым, у заяве міністраў гаворыцца, што умовай любых далейшых крокаў, накіраваных на уступленне Сербіі ў ЕС, з"яўляецца ўпэўненасць усіх дзяржаў Еўрасаюза ў тым, што Бялград ў поўнай меры супрацоўнічае з Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі. На практыцы гэта азначае, што ЕС патрабуе ад Сербіі знайсці і выдаць у Гаагу былых камандзіраў баснійскіх сербаў Ратка Младзіча і Горана Хаджыча, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Міністры фінансаў «вялікай дваццаткі» дамовіліся пра рэформу МВФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика