Лідэр апазіцыі ў М’янме заклікала прыхільнікаў не галасаваць на выбарах

Источник материала:  
13.10.2010 10:54 — Новости Мира
Лідэр дэмакратычнай апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы адмовілася галасаваць на маючых адбыцца усеагульных выбарах і заклікала прыхільнікаў падтрымаць яе прыклад.

Аун Сан Су Чжы не будзе галасаваць таму, што ў выбарах не ўдзельнічае ўзначаленая ёю Нацыянальная ліга за дэмакратыю.

Рашэнне лідэра дэмакратаў, хутчэй за ўсё, выкліча ў ваеннай хунты, што кіруе краінай, гнеў.

Аун Сан Су Чжы, якая нядаўна адзначыла 65-годдзе, правяла пад арыштам агулам 14 гадоў. Зараз яна знаходзіцца пад хатнім арыштам у былой сталіцы краіны Рангуне.

18 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзіць яе скаргу на ўтрыманне пад хатнім арыштам.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←СМИ: Преемник Кин Чен Ира готовил покушение на старшего брата

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика