Чылійскія шахцёры вяртаюцца з палону
Першыя чатыры чалавекі былі паднятыя без здарэнняў. За работай ратавальнікаў сочаць больш за тысячу журналістаў, па тэлеканалах ідзе прамая трансляцыя. Аперацыя прадоўжыцца каля двух дзён.
Фота Reuters. |
Шахцёры былі ў палоне на глыбіні 700 метраў 69 сутак. Капсулу з першым гарняком —
Праз гадзіну вызвалілі
Яны абдымаліся з кожным вызваленым гарняком. У перапынках прэзідэнт прыходзіў у вялікі намёт, дзе чакалі сваіх родных сем’і гарнякоў, каб падтрымаць людзей.
Аперацыя па выратаванні вельмі небяспечная. Адбыцца можа ўсё, што заўгодна — ад новага абвалу, да панічнай рэакцыі гарнякоў, якія могуць пашкодзіць выратавальную капсулу знутры.
Вялікая ўвага надаецца здароўю шахцёраў.
Некаторы час ім давядзецца насіць шчыльна прылеглыя да скуры сонечныя акуляры — за два месяцы пад зямлёй іх вочы адвыклі ад яркага святла.Людзям давялося апранаць цёплыя курткі, так як унізе было каля 30, а на паверхні цяпер каля 3 градусаў. За пару дзён перад ўзняццем шахцёры селі на спецыяльную вадкую дыету, распрацаваную спецыялістамі NASA, а перад пагрузкай у капсулу выпілі аспірын, які дапаможа знізіць наступствы ад змены ціску. Таксама кожнаму апранаецца адмысловы пас, які сочыць за фізічнымі паказчыкамі, у тым ліку ціскам і пульсам.
Мяркуецца, што першымі будуць выратаваныя ўсе здаровыя гарнякі. Затым ратавальнікі і лекары будуць з асцярогай паднімаць тых, у каго ў зняволенні развіліся хваробы. Каля 10 чалавек пакутуюць ад гіпертаніі, цукровага дыябету, стаматалагічных і скурных інфекцый. А апошнім у пячоры застанецца начальнік змены,
АП, паводле газета.ru