Украіна: парламент пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта
07.10.2010 12:12
—
Новости Мира
Вярхоўная рада Украіны прыняла закон аб кабінеце міністраў, які перадае прэзідэнту частку паўнамоцтваў, што раней належалі Вярхоўнай радзе і ураду.
У прыватнасьці, прэзідэнцкай адміністрацыі быў перададзены кантроль за Службай бяспекі Украіны. Прэзідэнт цяпер можа без згоды парламента прызначаць кіраўнікоў абласных адміністрацый, мае права звольніць генеральнага пракурора.
Прадстаўнікі апазіцыі сцвярджаюць, што з прыняццем новага закона аб кабінеце міністраў Вярхоўная рада страціць кантроль над сілавымі структурамі і бюджэтам, а прэзідэнту будуць нададзеныя шырэйшыя паўнамоцтвы, чым былі да рэформы 2004 года.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода