Украіна — зноў прэзідэнцкая рэспубліка

Источник материала:  
01.10.2010 11:53 — Новости Мира
Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі ўрадавыя рэформы 2004 года, у выніку якіх прэзыдэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваныя, а асноўныя ўладныя функцыі — перададзеныя парлямэнту і кабінэту міністраў.

Суд палічыў, што рэформы праводзіліся з парушэньнямі.

Пазоў на разгляд гэтага пытаньня паступіў ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча, якія дамагаюцца пашырэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Канстытуцыйная рэформа была зьдзейсьненая ва Ўкраіне ў часе кіраваньня папярэдняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, які прыйшоў да ўлады ў выніку «памаранчавай рэвалюцыі».

З сёньняшняга вэрдыкту вынікае, што Ўкраіна перастане быць парлямэнцкай рэспублікай і вернецца да прэзыдэнцкай формы кіраваньня.
Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←В Голландии собираются запретить паранджу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика