Апазіцыя ў Венесуэле здабыла траціну месцаў у парламенце
27.09.2010 10:22
—
Новости Мира
На парламенцкіх выбарах, што прайшлі Ў Венесуэле, кіроўная сацыялістычная партыя лідэра краіны Уга Чавеса ўтрымала большасць месцаў у Нацыянальнай асамблеі, тады як апазіцыйная партыя паказала добры вынік, перавысіўшы крытычную адзнаку ў 1/3 месцаў.
Паводле звестак выбарчай камісіі, кааліцыя апазіцыйных партый атрымала 52 месцы ў парламенце, які складаецца з 165 дэпутатаў.
Аналітыкі называлі цяперашнія парламенцкія выбары важнай праверкай для самога Уга Чавеса напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2012 года.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі