Клінтан: Расейскамоўнае насельніцтва Ізраіля перашкаджае міру на Блізкім Усходзе
Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан лічыць, што расейскія імігранты і пасяленцы, якія жывуць на Блізкім Усходзе, з"яўляюцца галоўнай перашкодай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне. Як паведамляе журналіст The Foreign Policy Джош Рогін, пра гэта Клінтан заявіў падчас «круглага стала» на канферэнцыі Clinton Global Initiative ў Нью-Ёрку.
Клінтан, у прыватнасці, мяркуе, што расейскамоўнае насельніцтва Ізраіля найменей зацікаўлена ў заключэнні ізраільска-палесцінскай мірнай дамовы. На яго думку, армія абароны Ізраіля, у якой служыць усё большая колькасць расейскамоўнага насельніцтва, імаверна, не адчувае жадання супрацьстаяць ізраільскім пасяленцам у Палестыне.
«Гэта шакуючая праблема. Гэта іншы Ізраіль. 16% ізраільцян гавораць па-расейску», — сказаў экс-прэзідэнт ЗША.
НБа