Закаеў — ахвяра польска-расійскага паяднання?
![]() |
Ахмед Закаеў мусіў удзельнічаць у трэцім Сусветным кангрэсе народаў Чачні, які сёння і заўтра адбудзецца на ахоўваным аб’екце ў Мазовіі. Кангрэс можа дапамагчы арганізаваць польскіх еўрапарламентарыяў.
У аўторак пасол Расіі ў Польшчы Аляксандр Аляксееў сказаў, што калі «Расія вядзе барацьбу з міжнародным тэрарызмам, гэты кангрэс — небяспечная справа». Ён абвясціў, што яго краіне патрэбная выдача Закаева. Ён сцвярджае, што «ёсць пераканаўчыя доказы тэрарыстычнай дзейнасці Закаева».
Аднак у той жа дзень міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў на TVN24, што гэтае пытанне Расія мусіць вырашаць з Вялікабрытаніяй, таму што Закаеў менавіта там атрымаў палітычны прытулак. У той жа час прадстаўнік МЗС Марцін Басацкі сказаў, што міністэрства не бачыць падставаў для затрымання Закаева, а ў дэмакратычнай Польшчы адбываюцца самыя розныя канферэнцыі.
Але ўжо ўчора Сікорскі як вады ў рот набраў. — Пытайцеся ў незалежнай пракуратуры, — сказаў ён. Прэм’
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што сустрэча чачэнцаў скіраваная на дэстабілізацыю сітуацыі на Каўказе, і Расія папярэдзіла еўрапейскіх партнёраў з удзельнікаў.
Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Матэвуш Мартынюк патлумачыў учора, што паліцыя павінная затрымаць Закаева пад міжнародны ордэр на арышт, выдадзены расійскай пракуратурай.
«Я думаў, што жыву ў краіне, дзе ордэр на арышт яшчэ выдаецца польскай пракуратурай, а не расійскай, — сказаў ганаровы консул Рэспублікі Ічкерыя (Чачня) у Польшчы Адам Бароўскі. — Калі сапраўды дойдзе да затрымання Закаева, будзе скандал.
Закаеў быў у Польшчы шмат разоў, апошні раз у жніўні. Ён нават выступаў на польскім тэлебачанні, даваў інтэрв’ю. — Ён не тэрарыст, быў салдатам і змагаўся, абараняючы сваю краіну, паранены выехаў на Захад, дзе прэзідэнт Аслан Масхадаў даручыў яму прадстаўляць Чачню, — тлумачыць Бароўскі. — Расія сцвярджае, што ён тэрарыст, але да гэтага часу не прадставіла ніякіх доказаў гэтага».
Польская паліцыя сцвярджае, што пра візіты Закаева раней не ведала.
Закаеў, харэограф і тэатразнаўца, быў, паміж іншым, міністрам культуры ва ўрадзе прэзідэнта Чачні Джахара Дудаева. З 2000 жыве ў выгнанні.У кастрычніку 2002 падчас І Сусветнага кангрэсу народаў Чачні быў затрыманы ў Капенгагене. Расія абвінаваціла ва ўдзеле ў нападзе ў тэатры на Дуброўцы. Датчане вызвалілі яго, бо ў патрабаваннях расійцаў прысутнічалі фармальныя памылкі.
У снежні 2002 яго арыштавалі ў аэрапорце ў Вялікабрытаніі і зноў хутка вызвалілі з турмы — заклад заплаціла акторка Ванэса Рэдгрэйв, вядомая абаронца правоў чалавека. Працэс экстрадыцыі паказаў, што доказы тэрарыстычнай дзейнасці былі сфабрыкаваныя, а некаторыя доказы супраць яго былі здабытыя з дапамогай катаванняў. Цяпер ён мае статус бежанца.
Учора Лондан нагадаў Варшаве, што Закаеў мае пашпарт бежанца ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй.
У чачэнскіх эміграцыйных колах Закаеў лічыцца прыхільнікам мірнага развязання канфлікту. У 2009 годзе радыё «Эхо Москвы» меркавала, што ён можа вярнуцца ў Расію пад амністыю.
На з’ездзе прадстаўнікоў непрызнанага ўрада Чачні Закаеў мае сустрэцца, сярод іншых, з прадстаўнікамі расійскай апазіцыі, уключаючы Гары Каспарава. «Гэта не сустрэча тэрарыстаў, кангрэс адбудзецца пад старшынствам прафесара Дэні Тэпса, юрыста, які жыве ў
Ахмед Закаеў учора сказаў «Эху Москвы», што некалькі дзён таму яму выдалі візу польскага Міністэрства замежных справаў, так што на кангрэс ён прыедзе.
wyborcza.pl