У Францыі пачынаецца маштабны страйк супраць падвышэння пенсійнага ўзросту
У аўторак 7 верасня ў Францыі пачнецца
Паводле падлікаў прафсаюзных лідараў,
на вуліцы французскіх гарадоў выйдуць сотні тысяч работнікаў прыватнага і дзяржаўнага сектараў.Праз страйк у працы грамадскага транспарту, банкаў, аэрапортаў і пошты чакаюцца перабоі, а месцамі і поўнае спыненне.
Чыгуначныя кампаніі просяць французаў загадзя прадумаць найбольш прымальны спосаб дабрацца да працы, бо ва ўсёй краіне будзе курсіраваць толькі палова цягнікоў.
Кіраўніцтва грамадзянскай авіяцыі Францыі звярнулася да авіякампаніі з просьбай скараціць колькасць рэйсаў унутры краіны на чвэрць. Air France паабяцала, што ў аўторак палётаў з іншых гарадоў краіны ў Парыж будзе на 90% менш, чым звычайна.
Асноўная прычына незадаволенасці — намер уладаў павялічыць пенсійны ўзрост з 60 да 62 гадоў, а ўзрост для атрымання поўных пенсійных выплат — з 65 да 67 гадоў.Менавіта 7 верасня парламент Францыі пачне разгляд прапанаванай урадам пенсійнай рэформы.
Разам з тым, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заяўляе, што не мае намеру адмаўляцца ад задуманага. Пенсійныя пераўтварэнні — адна з асноўных рэформаў, якія ён мае намер ажыццявіць за два гады, якія засталіся да заканчэння яго прэзідэнцкага тэрміну.
Адзначым, што гэта не першы страйк супраць пенсійнай рэформы ў Францыі. У чэрвені на вуліцы Парыжу выйшла больш за 20 тыс. чалавек, пратэстуючы супраць павелічэння пенсійнага ўзросту.
ua.korrespondent.net